Музей Якуба Коласа запрашае ўсіх аматараў беларускай культуры, творчасці, паэзіі разам сустрэць дзень веснавога раўнадзенства і цікава правесці час.

Вас чакае:
12.00
- незвычайны майстар-клас па стварэнню рэдкай народнай лялькі «Дзень-ноч», якая сімвалізуе гармонію ў свеце і ў сям’і;
- майстар-клас па стварэнню брошкі «Якуб Колас»;
- агляд дома, у якім жыў вялікі паэт Якуб Колас;
- лекцыя пра вясну ў славянскай культуры і ў паэзіі Якуба Коласа.
Кошт – 10 рублёў для кожнага ўдзельніка, суправаджаючы – 5 рублёў.
Папярэдні запіс і аплата абавязковыя!
14.00
Новая вясновая батлейка з новымі лялькамі ад Дома з Марамі!
Зіма аб’явіла, што вясна не наступіць. Што рабіць? Як гукаць вясну? Як паклікаць сонейка? Ці змогуць гледачы дапамагчы? Даведаемся ў новай казцы разам!
БАТЛЕЙКА «ДОМ З МАРАМІ» - Чароўны куфар, які прыйшоў да нас з XVI стагоддзя. Ен паказвае беларускія казкі: народныя, класічныя і зусім новыя. Традыцыйны і адначасова сучасны лялечны тэатр актуальны і спадабаецца дарослым і дзецям. Пасля прагляду батлейкі становіцца салодка і ўтульна на душы, што абавязкова пачынаеш марыць…
Узрост: ад 3 гадоў.
Працягласць: ~45 хвіл.
Кошт – 10 рублёў, суправаджаючы – 5 рублёў.
Папярэдні запіс і аплата абавязковыя!