26 сакавіка (чацвер) 2026 года ў мастацкай галерэі ДУ «Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці» а 15-й гадзіне адбудзецца вернісаж адкрытай выставы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Велікодныя матывы».

Вялікдзень — адна з найважнейшых падзей года для хрысціян. Ідэяй
праекта стала дэманстрацыя разнастайнасці велікодных атрыбутаў, якія
маюць вялікае сімвалічнае і эстэтычнае значэнне.
Выстава арганізаване дзяржаўнай ўстановай «Мінскі абласны цэнтр
народнай творчасці» сумесна з дзяржаўнай установай змешанага тыпу
«Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур».
Экспазіцыя ўключае пісанкі, шкрабанкі і яйкі, створаныя ў розных
тэхніках дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, а таксама велікодныя вербы
(«пальмы»), пано і дэкаратыўныя кампазіцыі з выявамі галоўных сімвалаў
Вялікдня. Аматары народнага мастацтва змогуць убачыць на выставе
разнастайнасць яго відаў: роспіс, інкрустацыю саломкай і саломапляценне,
выцінанку, вышыўку, маляванку, лазапляценне, тэкстыльную ляльку-мотанку,
кераміку.
На выставе дэманструюцца творы больша за 70-ці майстроў з усіх
абласцей краіны, у тым ліку два элемента з Дзяржаўнага спісу гісторыка-
культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: «Традыцыя роспісу
велікодных яек у г.п. Сапоцкін Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці» і
«Выраб велікодных вербаў (пальмаў)». Пераемнасць традыцый будзе
прадэманстравана творамі навучэнцаў устаноў адукацыі «Маладзечанскі
дзяржаўны музычны каледж імя М.К.Агінскага» і «Мінскі дзяржаўны каледж
мастацтваў».
Падчас працы выставы запланаваны тэматычныя майстар-класы і лекцыі
па велікодным традыцыям беларусаў.
Выстава працуе з 26 сакавіка па 19 красавіка 2026 г.
Час працы: серада-нядзеля: 11:00 - 19:00
Кошт уваходнага білета – 5 бел.руб., ільготнага білета – 2 бел.руб.