Народны літаратурны тэатр «Жывое слова» знакаміты сваімі спектаклямі паводле твораў сусветнай і беларускай класікі. Гэта сяброўская каманда, якая працуе над самымі разнастайнымі праектамі. Разам з тым,
кожны з удзельнікаў калектыву – асоба са сваім паглядам на жыццё і літаратуру.

Рэпетыцыі, спектаклі, «зорныя паходы», самыя разнастайныя
культурніцкія мерапрыемствы… Знаходзячыся ў такой крэатыўнай атмасферы
хочацца тварыць самому і яно творыцца! У кожнага па-рознаму!
Пазнаёміцца з музычна-паэтычным наробкам удзельнікаў тэатра можна
ў музеі Максіма Багдановіча на вечары «Чалавек шукае чалавека».