А ці чулі вы пра такое дзіва, як ВЫЦІНАНКА, і аб тым, што ў 2024 г. яна
была ўключана ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА? Музей запрашае 24 красавіка на інтэрактыўную праграму для дзяцей 8+ «Выцінанка-забаўлянка».

Што вас чакае:
- Майстар-клас па вырабе паштовак-выцінанак.
- Аповед-прэзентацыя пра выцінанку: адкуль паходзіць, як і з чаго яе
выраблялі раней, для чаго скарыстоўвалі і іншыя цікавосткі.
Запіс груп ад 10 чалавек на 24 красавіка: 10.30, 11.30, 13.30, 14.30,
15.30, 16.30
Кошт - 5 рублёў