Ноч музеяў – ці не самая яркая падзея ў культурным жыцці краіны ў маі.
Літаратурны музей Максіма Багдановіча традыцыйна далучаецца да свята і
прапануе наведвальнікам разам прабавіць вечар, ноч і як яно там пойдзе далей.

«Зорны час» – менавіта касмічная тэматыка будзе лейтматывам
мерапрыемства. Звяртаем вашу ўвагу, што пачнецца ўсё з дзіцячай праграмы а
17-й гадзіне.
Для самых маленькіх – спектакль Таццяны Крыцкай «Палахлівае мышаня» і
інтэрактыўная праграма пісьменніцы Кацярыны Хадасевіч-Лісавой –
«Касмічныя прыгоды Вухуціка».
Можна паўдзельнічаць у майстар-класах па візуальнай паэзіі, выканаць
творчыя заданні на развіццё фантазіі, паслухаць пра вершы, якія ляталі ў
космас.
А 19-й гадзіне распачынаецца асноўная праграма:
- музычныя выступленні фолк-праекта «BRAMA MORA» і Ільі Шынкарэнкі;
- інтэлектуальныя забаўкі – квіз «Дакрануцца да зор» і квэст «Выканаць
немагчыма»;
- монаспектакль Аляксея Кулакова «Гражданин Луны» і ценевы тэатр «Зорны
ровар» ад музейных супрацоўнікаў (паводле твораў Пятра Васючэнкі);
- стварэнне задыякальнага модуля з Марыяй Бугаёвай;
- курс «літаратурнай касмаграфіі» ад Міхала Бараноўскага па пошуку сваіх
зорак, каб было што пачытаць, калі вырашыце здзейсніць міжзорнае
падарожжа.
І гэта яшчэ не ўсё!..
Уваходны квіток – 20 рублёў і 15 рублёў для дзяцей (да трох гадоў - бясплатна)