У рамках міжнароднай акцыі «Ноч музеяў – 2026» Музей прыроды і экалогіі запрашае наведвальнікаў адправіцца ў займальнае падарожжа ў свет начной прыроды! Праграма «Прыродны калейдаскоп: усе колеры ночы» пазнаёміць гасцей музея з таямнічымі насельнікамі начнога свету, прыроднымі з’явамі і дзіўнай разнастайнасцю навакольнага асяроддзя пасля заходу сонца.

Вас чакаюць:
- тэматычныя майстар-класы;
- квэст-гульні для дзяцей і дарослых;
- пазнавальная лекцыя «Начныя жыхары прыроды»;
- фотавыстава «Уладары неба»;
- інтэрактыўная пляцоўка з размалёўкамі і экалагічнымі заданнямі.
Мерапрыемства стане выдатнай магчымасцю правесці вечар у атмасферы творчасці, пазнання і сустрэч са светам прыроды.
Праграма
Майстар-класы:
17.00 – 22.00
«Вясёлка ў шклянцы»
«Жыццёвы цыкл насякомых»
«Птушка года з паперы»
«Папяровы змей»
«Свечкі з вашчыны»
Квэст-гульні:
17.00 – 22.00
«Нашы пернатыя сябры»
«Па слядах звяроў»
20.00-22.30 Лекцыя «Начныя жыхары прыроды».
Дадатковыя актыўнасці:
Фотавыстава «Уладары неба»
Пляцоўка з размалёўкамі і экалагічнымі крыжаванкамі.