Такі лёс музыкі – заставацца ў дарозе. Новыя гарады, новыя
людзі, новыя песні круцяцца мільгатлівым калейдаскопам. Дзень за
днём, кіламетр за кіламетрам.

І хораша, калі здараецца нагода спыніцца і перавесці дух.
Сустрэцца з сябрамі, распавесці пра тое, чым жыве тваё сэрца.
Заспяваць, як упершыню, калі табе адкрылася прыгажосць спеўнай
паэзіі.
Запрашаюць Вас на творчы вечар спявачкі Алесі Сівохінай, у
выкананні якой прагучаць творы на словы класікаў беларускай
літаратуры і замежных аўтараў. Імпрэза адбудзецца пры ўдзеле
музыкУів і кампазітара Аляксандра Віслаўскага.