Вывучэнне нацыянальных традыцый, багатага фальклорнага,
этнаграфічнага і краязнаўчага матэрыялу родных мясцін выхоўвае пачуццё
гонару за Радзіму, мінулае, адказнасць за захаванне народнай спадчыны.
Арганізатары Онлайн-конкурса творчых работ дзяцей і падлеткаў «Палітра
традыцый» — Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці, прапанавалі юным
мастакам вывучыць спецыфіку народнага касцюма свайго рэгіёна і
адлюстраваць яе ў творчых працах. На выставе прадстаўлены творчыя працы
пераможцаў конкурсу, які праводзіўся ў 2025 годзе ўжо другі раз.

Больш за 30 удзельнікаў 8-15 год, якія займаюцца ва ўстановах культуры
Мінскай вобласці адмыслова стварылі свае малюнкі для гэтага праекту. Вялікі
ўнёсак у справе па захаванню пераемнасці і перадачы маладым пакаленням
ведаў аб традыцыйнай беларускай культуры быў зроблены кіраўнікамі
мастацкіх студый і выкладчыкамі мастацкіх школ дзе займаюцца ўдзельнікі
конкурсу.
Магчымасцю правесці выставу ў галерэі «Цэнтр» былі ўзнагароджаны
ўдзельнікі студый, дзе займаюцца юныя мастакі, чые працы занялі першае
месца ў трох узроставых катэгорыях. Гэта навучэнцы гурткоў «Чароўны
пэндзаль» і «Акварэлькі» дзяржаўнай установы культуры «Уздзенскі раённы
Дом культуры», а таксама з узорнай студыі выяўленчага мастацтва «Палітра»
філіяла «Замастоцкі цэнтр вольнага часу» дзяржаўнай установы «Мінскі
раённы цэнтр культуры».
Конкурс і выстава пераможцаў скіраваны на падтрымку творчых
намаганняў маладых мастакоў, а тэматыка праекта спрыяе вывучэнню і
захаванню нацыянальных традыцый.
Выстава працуе з 20 па 31 мая 2026 г.
Час працы: серада-нядзеля: 11:00 - 19:00
Кошт уваходнага білета – 5 руб., студэнцкага, дзіцячага, ільготнага білета – 2 руб.