Запрашаюць 23 і 24 мая на тэматычныя святочныя выходныя «У пошуках скарбаў».

Дарагія выпускнікі і іх бацькі!
Зусім хутка зазвініць апошні званок - і вы трапіце ў свет дарослага жыцця. А пакуль прапануем яшчэ пабыць гарэзлівымі дзеткамі. Запрашаюць усіх ахвотных да ўдзелу ў тэматычнай аўтарскай праграме!
Вас чакае:
- Захапляльнае падарожжа па лакацыям парка з сакрэтнай мапай;
- Старт ад Кірмашовай плошчы;
- Смачны пачастунак ад знакамітых запрошаных кухмістраў
Святкуюць да 21:00
Не прапусціце шанец стаць героямі прыгодніцкай гісторыі, праверыць сябе і выдатна правесці час у коле сяброў!