Лета – гэта маленькае жыццё, вытканае з водараў лугавых траў і таямнічых купальскіх песень. У чэрвені, у парку сярэдневечнай гісторыі Сула, кожныя выходныя яркія і непаўторныя.

6 і 7 чэрвеня «Зялёныя святкі»
Тут мы ўзгадаем пра Семуху, Троіцу, Русалле і аднаўляем праз рэканструкцыю рэдкі абрад "Ваджэнне куста” з непасрэдным удзелам гасцей
13 і 14 чэрвеня Халаднік-фэст
Бескаштоўна частуем смачным летнім супам
КУПАЛЛЕ
20 чэрвеня і дзённая і начная праграмы.
21, 27, 28 чэрвеня дзённая праграма.
Будзем вадзіць карагоды, спяваць песні, плесці вянкі і пускаць іх па вадзе ў пошуках, скакаць праз вогнішча. А на начной праграме паспрабуем адшукаць запаветную папараць-кветку і скончым свята факельным шэсцем
Кошты:
Дарослы – Br45
Дзіцячы з 7 да 17 гадоў – Br25
Для дзяцей са шматдзетных сямей (пры наяўнасці пасведчання) — Br15
Для дзяцей да 7 гадоў - уваход вольны.