Пісьменнік, літаратуразнаўца, крытык, драматург, навуковец, выкладчык - усё
гэта адзін чалавек - Пятро Васючэнка. Ён жыў зусім нядаўна, але ведаў, як яно
там было яшчэ «за князем Дрыгайлам».

7 ліпеня ў 18.30 запрашаюць на Вечар памяці цудоўнага чалавека і
выдатнага творцы.
Ніна Іванаўна Здановіч прыадчыніць скарбонку сямейнага архіва і раскажа
вам аб тым, якім бацькам і мужам быў знакаміты аўтар. А яго сябра Навум
Якаўлевіч Гальпяровіч паспрабуе ахапіць у сваім аповедзе ўвесь дзіўны свет,
створаны Пятром Васючэнкам.
Але гэта далёка не ўсё: напрыканцы праграмы мы парадуем вас спектаклем з
музейнай батлейкі «Новыя прыгоды Паноў Кубліцкага і Заблоцкага» (паводле
твораў нашага любімага пісьменніка), а яшчэ вас чакаюць унікальныя жывыя
чытанні яго кнігі «Піраміда Ліннея».