24 жніўня музейны комплекс «Дудуткі» запрашае правесці выходныя лета на фэсце "Млын”.

Наведвальнікаў мерапрыемства будуць радаваць гурты Без Білета і Bulba Fusion.
У межах фэста пройдзе святкаванне трох Спасаў (яблычнага, арэхавага ды мядовага). Наведвальнікі змогуць паласавацца яблычным пірагом, халодным квасам, мёдам і садавінай. Кожны жадаючы зможа паспрабаваць свае сілы ў ганчарным ці кавальскім рамястве пад чулым кіраўніцтвам майстроў музея. Сувеніры, зробленыя сваімі рукамі, наведвальнікі змогуць пакінуць сабе.
Для тых, хто не зможа рэалізаваць сябе ў новай рамеснай прафесіі, тэатр "Гістрыён” зрабіць уяўную экскурсію па танцавальных традыцыях еўрапейскіх краін: наведвальнікі змогуць далучыцца да майстар-класа па танцах народаў свету.
Адмыслова для аматараў жывёл адбудзецца маляўнічае выступленне коннай школы. Госці атрымаюць незабыўныя ўражанні ад цудоўных касцюмаў і ўменняў вершнікаў і іх коняў.
Завершыць фестывальны дзень канцэрт пазітыўных беларускіх гуртоў Bulba Fusion і Без Білета.
Пачатак а 12 гадзіне на музейнай плошчы.