Выстава ілюстрацый Марты Герашчанкі да кніг Вольгі Гапеевай "Сумны суп" і "Дзве авечкі" працуе у памяшканні Мемарыяльнага музея-майстэрні З.І. Азгура (вул. З. Азгура, 8) з 17 верасня па 18 кастрычніка.

Мемарыяльны музей-майстэрня З.І. Азгура запрашае на выставу ілюстрацый Марты Герашчанкі да кніг Вольгі Гапеевай "Сумны суп” і "Дзве авечкі”.
Кніга "Дзве авечкі” – гэта забаўныя гісторыі пра дзвюх авечак-сябровак і пра іх прыгоды.
Кніга "Сумны суп” – гэта гісторыі для дарослых дзяцей і маленькіх дарослых. Кніга "Сумны суп” з’яўляецца пераможцам літаратурнага конкурсу "Экслібрыс”.
Падчас правядзення выставы ў Мемарыяльным музеі-майстэрні З.І. Азгура запланаваны шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на прамоцыю сучаснай культуры і літаратуры, у тым ліку 20 і 21 верасня 2014 г., 14/00 – ўорк-шопы, прысвечаныя дзіцячаму інтэрактыўнаму кніжнаму малюнку.
Выстава прадоўжыцца па 18 кастрычніка 2014 г.