Гэты спектакль першым мог бы патрапіць у кнігу тэатральных рэкордаў,
калі б такая існавала: нідзе ў свеце пастаноўка не жыве на адной сцэне
амаль 70 год, выхоўваючы новыя і новыя пакаленні гледачоў і артыстаў.

Па
ім можна ствараць асобны слоўнік крылатых выразаў ці пісаць падручнік
па акцёрскім майстэрстве. «Паўлінка» – гэта легенда беларускага тэатра,
якая кожнай хвілінай сцэнічнага дзеяння далучае да нацыянальнай
культуры.
Прэм’ера спектакля ў пастаноўцы заслужанага дзеяча мастацтваў БССР
Льва Літвінава адбылася ў 1943 годзе ў горадзе Томску, дзе тэатр
знаходзіўся ў эвакуацыі.
Мастак – Барыс Малкін
Кампазітар – Яўген Цікоцкі