Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры 24 красавіка 2015 года а 12-й гадзіне будзе праводзіць традыцыйны дзіцячы тэатральны фестываль "Вясёлая лесвічка".
Фестываль праводзіцца ужо не першы раз і у гэтым годзе арганiзатары таксама вырашылі не адыходзіць ад традыцый і зноў даць школьнікам магчымасць паказаць свае дасягненні ў тэатральным мастацтве.
Свой талент і тэатральнае майстэрства вырашылі паказаць школьныя калектывы:
-
Тэатральны калектыў "Залаты ключык”, СШ № 37,
-
Творчае аб’яднанне "Аратарскае слова”, СШ № 161,
-
Узорны тэатр студыі "Клас – А”, гімназія № 74,
-
Тэатральная студыя "Акцёр”, СШ № 218,
-
Тэатральны калектыў "Настрой”, СШ № 3.
Увазе гледачоў і гасцям музея будуць прапанаваны спектаклі маленькіх таленавітых, адораных дзетак: "Кошкін дом”, " Загадка курачкі рабы”, "Слуга дзвух гаспод”, "Па шчучаму жаданню”. Удельнікі творчага аб’яднання "Аратарскае слова” прадэманструюць сваё майстэрства прыгожа гаварыць і дэкламаваць вершы.
Кожны калектыў, які будзе прымаць удзел у фестывалі, не застанецца без увагі і атрымае пасведчанне ўдзельніка фестываля і салодкія падарункі.
Запрашаюцца усе аматары тэатральнага мастацтва, прыйсці на фестываль і падтрымаць удзельнікаў фестываля і проста атрымаць асалоду ад прагляду спектакляў.