Свята «Юр’я»

Возраст: Любой
Стоимость: от 30 000 рублей
 

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае 25 красавіка 2015 года з 15:00 да 18:00 на канцэртна-абрадавую дзею Юр’я».

 


 

Юр’я - старажытнае свята народнага календара адзначаецца 6 траўня (23 красавіка па старым стылі) у гонар святога Георгія-пераможца — заступніка свойскай жывёлы і сялянскай нівы. У хрысціянскія часы яму былі нададзеныя рысы і функцыі язычніцкага бога Ярылы.

 

Веснавы Юр’я знаменаваў сабою сапраўдны пачатак вясны. Менавіта з гэтага дня, як лічылі амаль усюды, пачынае кукаваць зязюля, зямля і ўвесь раслінны свет апранаецца ў зеляніну. Юр’я, як правобраз веснавога Сонца разбівае злыя чары зімы, абуджае зямлю і пускае на яе расу, ад якой усё жывое на зямлі набірае рост і моц. На Юр’е сяляне выходзілі з песнямі і ахвярнымі стравамі аглядаць свае зарунелыя палеткі. З Юр’ем звязваўся, як правіла, і першы выпас жывёлы. Адначасна з апякунствам свойскай жывёлы Юр’я лічыўся валадаром ваўкоў. У народзе ўяўлялі, што Юр’я едзе на белым кані і замыкае пашчы дзікім звярам, пасля чаго тыя менш нападаюць на скаціну. Свята было напоўнена шматлікімі абрадавымі дзеяннямі, песнямі, павер’ямі, прыкметамі заклінальнага характару.

 

Апершыню пад час мерапрыемства кожны наведвальнік зможа паўдзельнічаць у абрадавых дзеях свята «Юр’я». Кульмінацыяй канцэртна-абрадавай дзеі «Юр’я» стане «Тураўскі карагод», які ўнесены ў спіс помнікаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь у выкананні народнага фальклорнага ансамбля «Міжрэчча» з вёскі Пагост Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Наведвальнікі ўбачаць працэс ўпрыгожвання каравая, абыход двароў, абыход жытнёвай нівы і нават пачастуюцца «юраўскай яешняй» пад гукі дудаў, бубнаў ды гармоніка.

Сваю канцэртную і гульнёва-забаўляльную праграму прапануюць фальклорныя калектывы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў: «Этна-Суполка», «Страла», «Раме», «Вяснянка», «Гуды», а таксамам дзіцячыя і маладзёвыя гурты «Мілавіца», «Верабейкі», «Явар», «Рада». Госці свята - гурт «Жалейка» (Літва).

 

Усе жадаючыя прымуць удзел у навучальных майстар-класах па беларускім танцам і гульням. Самых маленькіх наведвальнікаў мерапрыемства чакае: батлеечны спектакль, цікавыя гульні на дзіцячай пляцоўцы . 

 

Канцэртна-абрадавая дзея «Юр’я» праходзіць у рамках IX Міжнароднай канферэнцыі «Аўтэнтычны фальклор: праблемы бытавання, вывучэння, успрымання».

За дадатковую плату: наведванне Карчмы, пабыццё сувеніраў ад Беларускага саюза майстроў народнай творчасці,. катанне на конях, поні і гужавым транспарце.

Экспазіцыя музея працуе з 11.00 да 19.00. Каса працуе з 11.00 да 18.00. 

 

Шаноўныя наведвальнікі!
Калі ласка,паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства.

 

Кошт квiткоу

60 000 руб.

40 000 руб. – для навучэнцаў ВНУ, ССНУ

30 000 руб. – для вучняў

дзеці дашкольнага ўзросту – бясплатна 

Время проведения:
нет информации (возможно данное событие прошло)


Парк неоновых развлечений «Неон Парк»
Неон парк - это парк неоновых развлечений для любого возраста, где вы круто проведёте время вдвоём, семьёй и с друзьями. Отметить день рождения,...
Детский санаторий «Академия здоровья»
Санаторий «Академия здоровья» предлагает уникальные условия для детей в возрасте от 6 до 16 лет, которые нуждаются в комплексной помощи в области...
Этнокультурный комплекс «Наносы Отдых»
Не пропустите возможность посетить этно-культурный комплекс «Наносы Отдых» семьёй или с друзьями. Уникальное расположение, восхитительная природа,...
Арт-студия «Радуга детства»
«Радуга детства»– это творческая, доброжелательная и талантливая команда профессионалов, любящих и понимающих детей. Центр предлагает развивающие...

Информация

 

Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
 

Календарь событий
«     Апрель 2026    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
Рекомендуем
Представляем вам наш топ лучших игротек Минска, где дети и подростки могут собраться для увлекательной игры.
Подборка для маленьких и взрослых мальчиков и девочек, которые любят играть в паровозики, самолеты и машинки.
Хочется общения с природой? Добро пожаловать в многочисленные парки, где всегда есть чем заняться детям и взрослым. Гуляйте с детьми и наслаждайтесь красотой города!
Современные центры раннего развития готовят дошколят к новому этапу жизни – школе. На курсах «подготовка к школе» малыши знакомятся с окружающим миром, развивают двигательную активность, интеллект и творческие способности.
Почему детский стендап — это не просто развлечение, а целый феномен? Давайте разберемся на примере первого выступления, которое прошло в Минске на выходных.
Творческие мастерские, научные занятия, гончарные изделия, столярные поделки – собрали полезные адреса, где юные минчане смогут весело и познавательно провести время в Минске.
Бытует миф, что порядок в доме и дети – вещи несовместимые. Но это не так. И новый робот-пылесос Dreame Aqua 10 Ultra Roller Complete это докажет.