Выстава «Францыск Скарына і яго эпоха»

15 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі (пам. 104) адкрылася міжнародная выстава «Францыск Скарына і яго эпоха», прысвечаная 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.

 

Место: Национальная библиотека, пр. Независимости, 116
Возраст: от 5 лет
Стоимость: от 1.50 рублей

Время проведения: 15 сентября - 31 декабря

 

Выстава «Францыск Скарына і яго эпоха»


Экспазіцыю смела можна назваць фантастычнай. Як машына часу, яна пераносіць нас на 500 гадоў назад, у тыя далёкія часы, калі кнігадрукаванне толькі зараджалася – з’яўляліся першыя друкарскія станкі, а звыклыя руцэ перапісчыка пяро і чарніліца сыходзілі на другі план. У справе кнігадрукавання ў многіх краін свае героі: Іван Фёдараў – у Расіі, Прымож Трубар – у Славеніі, Уільям Кекстан – у Англіі... А ў Беларусі, вядома ж, – Францыск Скарына.

 

На юбілей "сабраліся” арыгіналы і факсіміле першадрукаў ХV–XVII стст., прывезеныя з Германіі, Латвіі, Польшчы, Расіі, Славакіі і Славеніі. Экспанаты ўражваюць: з Германіі, напрыклад, прыехала 42-радковая Біблія Іагана Гутэнберга 1450-х гг. Цэнтральнае месца адведзена арыгінальным выданням Францыска Скарыны з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, якія ўбачылі свет ў Празе і Вільні ў 1517–1525 гг.

 

На выставе можна будзе даведацца пра першадрукара ўсё і нават больш! На кінапляцоўцы ў рэжыме нон-стоп будуць трансліраваць фільмы пра Скарыну, і, вядома, будзе прадстаўлена вельмі шмат кніг на любы ўзрост і густ.

 

Пры дапамозе шлема віртуальнай рэальнасці можна будзе перанесціся ў майстэрню друкара XVI ст. Паглядзець і выпрабаваць у справе адноўлены друкарскі станок Францыска Скарыны можна будзе і ў рэчаіснасці, параўнаўшы яго з сучасным друкарскім станком і 3D-прынтарам.

 

Абавязкова прыходзьце з дзецьмі! На дзіцячай пляцоўцы хлопчыкі і дзяўчынкі змогуць паўдзельнічаць у майстар-класах і гульнях, папоўніць багаж ведаў на нясумных тэматычных уроках, а таксама з дапамогай інтэрактыўнага стала здзейсніць падарожжа па гарадах і краінах, дзе наш знакаміты зямляк пакінуў свой след. Тут жа дзеці знойдуць незвычайныя пазлы, размалёўкі і прымуць удзел у пазнавальных віктарынах.

Выстава працуе:
аўторак - пятніца 10.00 - 20.00
субота - нядзеля 10.00 - 18.00

Выхадныя дні: кожны панядзелак,

7 лістапада, 25 снежня 2017 г.

 

Кошт наведвання выставы - 5.00 бел. руб.
Дзеці ад 3-х да 12-ці гадоў - 3.50 бел. руб.
Людзі з абмежаванымі магчымасцямі і дзеці са шматдзетных сем'яў - 1.50 бел. руб.
Дзеці да 3-х гадоў, выхаванцы дзіцячых дамоў і суправаджаючыя групу
навучэнцаў (1 чалавек на 10 дзяцей) - бясплатна.

Тэлефон для даведак: +375 17 266-37-37, 293-27-22. Запiс на экскурсiю па выставе: +375 17 293-29-66, 293-28-53.

 
Футбольная школа «Спарта»
«Спарта» - является одной из крупнейших футбольных школ в РБ. Приглашаем мальчиков и девочек от 3 до 14 лет в группы подготовки по футболу....
Парк мини-гольфа в ультрафиолете «Golf Park»
Гольф парк - это множество уникальных и ярких развлечений для любого возраста и под любые интересы. Забронируйте время для посещения или насыщенную...
Парк развлечений «Актив Парк»
Хотите зажечь? Провести День рождения, корпоратив или девичник? Го в Актив Парк! 15+ развлечений на любой вкус и возраст в одном месте.
Приключения для детей на ковбойском ранчо «Буцев...
3 увлекательных часа на очень живописном ранчо, катание верхом, общение с милейшими лошадками, очаровательным осликом Джонни и безумно веселыми...

Информация

 

Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
 

Рекомендуем
Хочется общения с природой? Добро пожаловать в многочисленные парки, где всегда есть чем заняться детям и взрослым. Гуляйте с детьми и наслаждайтесь красотой города!
Каникулы и хорошая погода - отличный повод, чтобы отправиться в путешествие. В подборке вы найдете интересные локации Беларуси в паре часов езды от Минска.
Необязательно бегать с деревянным мечом либо колчаном за спиной, чтобы почувствовать себя Робин Гудом. Для этого в Минске есть вполне цивилизованные и современно оборудованные места.
Более 1000 школьников Минской области приняли участие в онлайн-уроке по кибербезопасности Life.
А1 успешно провел уже третий сезон Клуба ответственных инфлюенсеров «Ты в сети».
Предлагаем вам список мест для барбекю недалеко от Минска, где можно арендовать беседку с мангалом и наслаждаться беззаботным отдыхом на природе.
Подборка для маленьких и взрослых мальчиков и девочек, которые любят играть в паровозики, самолеты и машинки.