26 красавіка 2018 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адкрылася міжнародная выстава «Буквары народаў свету».

Место: Национальная библиотека Беларуси, пр-т Независимости, 116
Возраст: 5+
Стоимость: Кошт наведвання выстаўкі "Буквары народаў свету" ў Музеі кнігі: па чытацкаму білету Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі - бясплатна, па
білету разавага наведвання - 1 руб. 50 кап.
Время проведения: до 15 сентября 2018 г.
Выстава прымеркаваная да знамянальнай даты – 400-годдзя выдання першай у свеце кнігі пад назвай «Буквар», якая, дарэчы, была падрыхтавана нашымі продкамі. Экспазіцыя прадстаўляе разнастайнасць варыяцый самай першай кнігі для навучання грамаце ў розных краінах.
Упершыню ў Беларусі прадстаўлена каля 1400 буквароў на 587 мовах самых розных народаў пяці частак свету – Еўропы, Азіі, Амерыкі, Афрыкі, Аўстраліі і Акіяніі. Кожны экспанат з’яўляецца мініяцюрнай энцыклапедыяй, у якой у нагляднай і займальнай форме падаюцца веды пра гісторыю, геаграфію, культуру свайго народа.
Аснова экспазіцыі − ўнікальная прыватная калекцыя буквароў і азбук латвійскага педагога, аўтара буквароў і кніг пра народы свету і іх мовы, калекцыянера Юрыса Цыбульса, якая налічвае больш за 10 000 выданняў больш чым на 1000 мовах. Гэта найбуйнейшая падобная калекцыя ў свеце.
Асаблівае месца займаюць беларускія кнігі для навучання грамаце XVI–ХХІ стст. з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Розныя па складзе, графіцы, мастацкім афармленні, педагагічных прыёмах навучання, яны дэманструюць 400-гадовую гісторыю беларускага буквара.
Запрашаем наведаць выстаўку «Буквары народаў свету» да 15 верасня 2018 года. Дата заканчэння работы выстаўкі можа быць зменена.
Тэлефоны для даведак: (8 017) 266 37 37, 293 27 22.