ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" ладзіць у Мінску 27 лістапада а 18:00 у Галерэі сучаснага мастацтва "Ў" сустрэчу са шведскай дзіцячай пісьменніцай і мастачкай Сарай Лундберг, аўтаркай кніг пра незвычайную дзяўчынку Віту, якая малюе белыя крэскі на дарогах.

У Беларусі выдадзеныя яе кнігі "Віта Белая Крэска" і "Віта Белая Крэска і Эйвінд" у серыі "Каляровы ровар" Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў у перакладзе на беларускую мову Надзеі Кандрусевіч.
У праграме – сумеснае чытанне кніжак пра Віту і Эйвінда, аўтограф-сесія аўтаркі, а таксама мастацкія сюрпрызы для маленькіх чытачоў і чытачак.
Запрашаюцца дзеткі 4-6 год! Уваход вольны.
Мерапрыемства праводзіцца пры ўдзеле Пасольства Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь.