Цэнтр дзіцячага развіцця «Бэбі-Клаб» адкрывае новы экаэтнічны напрамак, у рамках якога запрашае дзяцей на беларускамоўныя заняткi.

Унікальны
курс «Лепка з натуральная гліны» (для дзяцей ва ўзросце ад 2,5 да 6 гадоў). На
занятках дзеткі навучацца ляпіць розныя сувеніры: ад гліняных цацак да елачных
ўпрыгожанняў, а таксама правільна размалёўваць уласныя творы яркімі і
сакавітымі фарбамі.
Лепка з
прыроднага экалагічнага матэрыялу добра развівае ў дзяцей дробную
маторыку і фантазію, вучыць праяўляць творчасць, дорыць шмат пазітыўных эмоцый
і добры настрой.
Агульнаразвіццёвыя
заняткі на беларускай мове (для дзетак ва ўзросце ад 10 месяцаў да 12 гадоў).
Праз гульні, танцы, вершы, казкі і песні дзеці пазнаёмяцца з беларускай мовай:
назапасяць і ўзбагацяць слоўнікавы запас, атрымаюць асновы правільнага
вымаўлення, навучацца будаваць самастойныя выказванні і весці гутарку
па-беларуску.
Курс
вядзе Вольга Бераснева, стваральніца настольных гульняў на беларускай мове («Разам!»,
«Яшчарка» і інш.).
Асноўная
мэта курса – даць магчымасць вашаму дзіцяці палюбіць беларускую мову, стварыць
падмурак, каб яна ў далейшам стала сапраўды «роднай мовай».
Заняткі праходзяць па адрасе пр. Пераможцаў, 79.
Усе падрабязнасці па тэл.:+375 44 563 12 03 (Velcom)
+375 29 736 80 93 (MTC).