Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы
ўнітарнага прадпрыемства «Velcom» прэзентаваў другі нумар гістарычнага часопіса
для дзяцей «Музейныя вандроўкі», які ў забаўляльнай форме раскрывае маленькім
чытачам самыя цікавыя моманты з гісторыі Беларусі. Расповед у перыядычным
выданні грунтуецца на экспанатах са збору Нацыянальнага гістарычнага музея –
самага шматлікага і багатага сярод музеяў краіны.

Другі нумар прысвечаны замкам, крэпасцям і палацам Беларусі. Чытачоў чакаюць экскурсія па замку, размалёўка «Шляхецкае баляванне», крыжаванка, вясёлыя легенды.
Запампаваць
часопіс магчыма праз наступную спасылку.