9 мар 2016 - Новости

Новы «Гарбузік»: цуды свету з жахалкамі і «хадзілкай»

Першы выпуск альманаха выйшаў летась, прамінулай вясной, і стаўся папулярным, сярод іншага, дзякуючы кардоннаму замку, які можна было склеіць уласнаручна. 

 

Новы «Гарбузік»: цуды свету з жахалкамі і «хадзілкай» 


Сёлета "фішкай" нумару сталася гульня-"хадзілка", гэтак распаўсюджаная сёння ў дзіцячых часопісах і аднак не дужа папулярная ў беларускіх выданнях для дзяцей. Тэма "хадзілкі", намаляванай Дзмітрыем Шылам, адпавядае агульнай задуме выпуску – "цудам свету". Але рэдакцыя альманаха на агульнавядомых спісах цудаў не спынілася: ёсць жа і ў Беларусі свае дзівосы!


Хіба Крыж Ефрасінні Полацкай для беларусаў менш важны за піраміду Хеопса? Ды і архітэктурай адной рэдкалегія таксама задаволіцца не магла. Гэткімі ж цікавымі для чытачоў тэмамі ёсць, напрыклад, звяры і птушкі, міфалагічныя істоты. Яны ж для ўсяго свету агульныя: дзе ёсць дамавік, там знойдзецца месца і для гномаў з іх застольнай песняй аўтарства Дж. Р. Р. Толкіна (і ў перакладзе Андрэя Хадановіча). Дзе маюцца Асілкі і Жар-птушкі, там з'явіцца і зусім нястрашная Лахнэска (створаная пісьменніцай Аленай Масла і мастачкай Вольгай Раманюк). 

 

"Кожны выпуск "Гарбузіка" ствараецца з улікам дзвюх важных рэчаў: узросту чытача і цікавай для яго тэмы, – распавядае рэдактарка альманаха Вольга Мазурава. – Ад пачатку было ясна, што займальная актуальная чытанка аднолькава патрэбная як дашкалятам, так і малодшым шкалярам. Таму мы чаргуем выпускі: першы "Гарбузік" быў адрасаваны перадусім дзецям дашкольнага веку. Новы выпуск, "Цуды свету", разлічаны ўжо на крыху сталейшых чытачоў, і змест мае адпаведны.

 

Наступны "Гарбузік" выйдзе зноўку для малятаў. Натуральна, і тэма будзе ўзятая найперш пад іхныя густы ды патрэбы. Пакуль рэдакцыя абірае паміж дзвюма тэмамі наступнага выпуску: "Поры года" ці "Літары ды лічбы". Вядома ж, нам будзе прыемна і важна пачуць галасы нашых чытачоў ды іх бацькоў з гэтай нагоды!".


Як гэта й павялося, альманах выйшаў разнапланавы паводле жанраў, рубрык, характару афармлення. Для выпуску было задзейнічана некалькі дзясяткаў творцаў, у тым ліку і малых чытачоў і чытачак з іх уласнымі літаратурнымі творамі і малюнкамі. 


Другі выпуск альманаха шукайце ў кнігарнях: 

"Акадэмкніга" (пр-т Незалежнасці, 72);

кнігарня "Логвінаў" (пр-т Незалежнасці, 37А);

"Кнігарня пісьменніка" (вул. Казлова, 2);

"Веды" (вул. К. Маркса, 36);

"Светач" (пр-т Пераможцаў, 11);

"Цэнтральная кнігарня" (пр-т Незалежнасці, 19);

"Кніжная шафа"” (пр. Дзяржынскага, 9),

"Галіяфы" (вул. Старавіленская, 6).

А таксама на сайце knihi.by. 


Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

 
Европейский Центр Гимнастики
Спортивная и художественная гимнастика, гимнастика для оздоровления, популярный паркур и акробатические занятия. Наши двери всегда открыты для...
Детский научный клуб «Молекула»
Новый формат полезного развлечения для детей от 4 лет. Авторские мастер-классы в научном стиле на практике показывают детям связь науки и повседневной...
Детский клуб приключений «Активные дети» (MY CAM...
Детский активный отдых на всех школьных каникулах: городские и загородные программы. Дни Рождения и игровые программы на скалодроме. Детские...
Современное пространство «Дико»
Дико - это игры, музыка и танцы. Авторские шоу-программы для детей и подростков с использованием современных технологий в развлекательной индустрии....

Информация

 

Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
 

Рекомендуем
Необязательно бегать с деревянным мечом либо колчаном за спиной, чтобы почувствовать себя Робин Гудом. Для этого в Минске есть вполне цивилизованные и современно оборудованные места.
Подборка для маленьких и взрослых мальчиков и девочек, которые любят играть в паровозики, самолеты и машинки.
Каникулы и хорошая погода - отличный повод, чтобы отправиться в путешествие. В подборке вы найдете интересные локации Беларуси в паре часов езды от Минска.
Хочется общения с природой? Добро пожаловать в многочисленные парки, где всегда есть чем заняться детям и взрослым. Гуляйте с детьми и наслаждайтесь красотой города!
Предлагаем вам список мест для барбекю недалеко от Минска, где можно арендовать беседку с мангалом и наслаждаться беззаботным отдыхом на природе.
А1 успешно провел уже третий сезон Клуба ответственных инфлюенсеров «Ты в сети».
Специально к Международному дню защиты детей компания А1 в сотрудничестве с Белорусским детским фондом выпустила 10 000 печатных памяток с ключевыми правилами безопасности в интернете для юных пользователей.