29 мар 2016 - Новости

Музей Якуба Коласа запрашае на новы дзiцячы праект

З 24 сакавіка да 18 красавіка Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае на музейны праект для школьнікаў "Вясёлы Пушкін". Заняткі ў музеі будуць праходзіць з выкарыстаннем нестандартных формаў музейнай камунікацыі, што зробіць наведанне музея не толькі пазнавальным, але і прынясе толькі станоўчыя эмоцыі.

 

Музей Якуба Коласа запрашае на новы дзiцячы праект

 

Праект уключае ў сябе тэматычныя заняткі, якія могуць быць выкарыстаны педагогамі, як пазакласнае мерапрыемства, ці як дадатак да школьнай праграмы па рускай літаратуры. Навучэнцы малодшых і сярэдніх класаў, якім праект адрасаваны ў першую чаргу, будуць мець магчымасць не толькі пазнаёміцца з мастацкімі работамі знакамітага мастака, але і адкрыць для сябя А. С. Пушкіна з іншага боку, паглядзець лялячнае прадстаўленне па матывах казкі А. С. Пушкіна пра залатую рыбку, а таксама паўдзельнічаць у майстар-класе па сілуэтным выразанні з паперы і стварыць аўтарскую паштоўку з сілуэтамі Пушкінскай эпохі.

 

Праект праходзiць у межах выставы «Вясёлы Пушкін». Гэта вынік шматгадовага супрацоўніцтва найстарэйшага музея-запаведнік а Расіі – Пушкінскага запаведніка – і мастака Ігара Дзмітрыевіча Шаймарданова. У 1999-м годзе, працуючы над спектаклям да 200-гадовага юбілею А. С. Пушкіна, мастак вырашыў паказаць паэта такім, якім ён быў у паўсядзённым жыцці, вызваліць яго вобраз ад клішэ і стэрэатыпаў, зрабіўшы жывым і вясёлым. Паводле задумы аўтара, выстаўка ўяўляе сабой маленькую выдуманую навэлу з жыцця Пушкіна. Гэта прыдуманыя, ці амаль праўдзівыя гісторыі з дзвюх зім і двух гадоў, праведзеных А. С. Пушкіным у Міхайлаўскай ссылцы, калі ён наведваў Трыгорскае, Бугроўскі млын і Святагорскі кірмаш. 

 

Удзел у праекце па папярэднім запісе!

Прымаюцца папярэднія заяўкі ад школ і індывідуальных наведвальнікаў з дзецьмі.

Кошт заняткаў:

Наведванне выстаўкі - 10 000 (для дзяцей), 20 000 (для дарослых)

Лялечнае прадстаўленне "Казка пра залатую рыбку"- 7 000

Майстар-клас па сілуэтным выразанні – 10 000

 

Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5


 
Центр современной хореографии SMART dance
Более 20 танцевальных стилей, 20 квалифицированных преподавателей, более 1000 учеников — все это о Центре современной хореографии SMART DANCE....
Игровые пространства «Монополия» и «Джуманджи»
Добро пожаловать в захватывающие игровые пространства «Монополия» и «Джуманджи» – ваше приключение начинается здесь!
Изо-студия «Каляки-маляки»
В нашей студии каждый - художник! Независимо от опыта и возраста, у нас есть место для всех, кто хочет насладиться процессом творчества и научиться...
Детский образовательный центр «Горизонт»
Образовательный центр «Горизонт» - это место для получения дополнительного образования Вашего ребёнка. Наш образовательный центр открыт для детей...

Информация

 

Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
 

Рекомендуем
Представляем вам наш топ лучших игротек Минска, где дети и подростки могут собраться для увлекательной игры.
Подборка для маленьких и взрослых мальчиков и девочек, которые любят играть в паровозики, самолеты и машинки.
Хочется общения с природой? Добро пожаловать в многочисленные парки, где всегда есть чем заняться детям и взрослым. Гуляйте с детьми и наслаждайтесь красотой города!
Современные центры раннего развития готовят дошколят к новому этапу жизни – школе. На курсах «подготовка к школе» малыши знакомятся с окружающим миром, развивают двигательную активность, интеллект и творческие способности.
Почему детский стендап — это не просто развлечение, а целый феномен? Давайте разберемся на примере первого выступления, которое прошло в Минске на выходных.
Творческие мастерские, научные занятия, гончарные изделия, столярные поделки – собрали полезные адреса, где юные минчане смогут весело и познавательно провести время в Минске.
Бытует миф, что порядок в доме и дети – вещи несовместимые. Но это не так. И новый робот-пылесос Dreame Aqua 10 Ultra Roller Complete это докажет.
Детский справочник Минска:
Магазины натуральных товаров