Фестываль праводзіцца з мэтай падртымкі і заахвочвання таленавітых дзяцей і падлеткаў у тэатральнай сферы і развіцця творчых здольнасцей, дае магчымасць удзельнікам паказаць свае дасягненні ў самадзейным тэатральным мастацтве.
Удзельнікамі фестывалю могуць стаць тэатральныя калектывы, гурткі, студыі пазашкольных устаноў, навучэнцы агульнаадукацыйн
ых школ, гімназій, ліцэяў, каледжаў Рэспублікі Беларусі ва ўзросце ад 6 да 17 гадоў.
Да ўдзелу ў фестывалі дапускаюцца п’есы і спектаклі на разнастайную тэматыку, але найбольш вітаюцца вясёлыя жыццясцвярджальн
ыя тэатральныя прадстаўленнні з пазітыўным гучаннем.
Удзельнікам фестываля неабходна падаць заяўку да 15 красавіка 2016 г. на электронны адрас музея, альбо па тэлефоне 220 26 67.
Фестываль будзе праходзіць у фармаце пачарговага выступлення калектываў згодна з праграмай фестывалю, рэгламент выступлення: да 25 хвілін. Фестываль дзіцячых тэатральных калектываў "Вясёлая лесвічка" заснаваны па ініцыятыве Музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры.
Фестываль адбудзецца 22 красавіка 2016 года а 12–ай гадзіне