Новы год – самае сямейнае свята, таму РТБД прапануе навагоднюю акцыю «Мама, тата, я – дружная сям’я».

Купіце 2 квіткі на новую казку «ЗАЛАТОЕ СЭРЦАЙКА» і прыходзьце ўтрох. «Залатое сэрцайка» – захапляльная гісторыя пра хітрую Лісу і някемлівага Воўка, якія павадзіліся разам спусташаць куратнікі. Аднойчы скралі яны залатое яйка, бо былі ўпэўнены, што з яго з’явіцца цуда-курыца і будзе несці ім залатыя яйкі. Але штосьці пайшло не так… Яркі, вясёлы, дынамічны спектакль з музыкай, песнямі і танцамі, будзе цікавы не толькі маленькім гледачам, але і дарослым.
Акрамя спектакля ў тэатры Вас чакае святочная праграма з Дзедам Марозам і Снягуркай, а таксама падарункі дзецям.
Даты:
26 снежня – 14:00
27 снежня – 11:00
28 снежня – 11:00
29 снежня – 11:00
29 снежня – 14:00
30 снежня – 11:00
6 студзеня – 11:00
УВАГА! Акцыя дзейнічае толькі пры замове квіткоў па тэлефоне (029) 1540444