24 мая 2017 - Новости

Дзіцячая пляцоўка на Дні Швецыі ў Мінску

3 чэрвеня з 13.00 па 18.00 на арт-тэрасе Канцэртнай залы "Верхні горад" (пл. Свободы, 23а) будзе дзейнічаць Дзіцячая пляцоўка. Дзіцячыя імпрэзы будуць праходзіць у рамках Дня Швецыі, арганізаванага супольна Пасольствам Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь і Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам. Запрашаюцца ўсе мінчане і гасці сталіцы! Уваход вольны.

 

Дзіцячая пляцоўка на Дні Швецыі ў Мінску

materinstvo.ru

 

Праграма

 

13.15. Чытанні «Піпі Доўгаяпанчохі» Астрыд Ліндгрэн


Тэатрык «Лямцавая батлейка» Веранікі Фаміной

Удзельнікі праекта: Вераніка Фаміна, Бэла Кавалькова.


Як уважлівала слухаць, калі нехта чытае ўголас? Вельмі проста – гісторыю пра занакамітую шведскую дзяўчынкую Піпі трэба пільна слухаць, каб добра пасмяяцца! І, канечне, трэба сядзець ціхенька – бо за вамі назірае строгая настаўніца Фрэкен Бок, якая яшчэ і рыхтуе для вучняў найскладанейшую віктарыну паводле прачытанага. Пераможцам віктарыны – прызы.


Узрост дзяцей: ад 6 год.

 

Дзіцячая пляцоўка на Дні Швецыі ў Мінску

 

14.15 Інтэрактыўны лялечны спектакль "Дарожныя прыгоды Віты" паводле кнігі шведскай пісьменніцы Сары Лундберг "Віта Белая Крэска"


Праект "Казачкі бай" дзіцячага тэатра "Калейдаскоп"

Удзельнікі праекта: Наталля Ляванава, Юлія Белка, Андрэй Еўдакімаў.


Гэта вандроўка, якая пачынаецца ў бясконцым космасе з мільярдамі зорак, праходзіць праз усе магчымыя месцы нашай планеты, і скончваецца ва ўтульным акенцы вашай хаткі. Мы пазнаёмімся з дзяўчынкай Вітай і рознакаляровымі чалавечкамі, даведаемся, хто малюе белыя крэскі на дарогах і запальвае ліхтары ў горадзе.


Узрост дзяцей: ад 3-х год.

 

Дзіцячая пляцоўка на Дні Швецыі ў Мінску

 

15.15 Лялечная лямцавы спектакль «Хутчэй, Мама Му!» паводле кнігі Юі Вісландэр


Тэатрык «Лямцавая батлейка» Веранікі Фаміной

Удзельнікі праекта: Вераніка Фаміна, Бэла Кавалькова, Лёня Паўлёнак.


Знакамітая шведская карова Мама Му аднойчы сустрэлася з сваім найлепшым сябрам Крумкачом на рэчцы ля кладачкі. Кожная такая сустрэча ператвараецца ў неверагодныя прыгоды! З чаго зроблены караблікі, як трэба лавіць рыбу, дзе хаваюцца шчупакі – пра ўсё гэта вы даведаецеся, паглядзеўшы спектакль. І канешне вас чакаюць гульні і майстар-классы, прыгожая музыка і хуткія усмешкі!


Узрост дзяцей: ад 3 год.

 

 

16.15 Міні-мюзікл "Паляванне на ліса" паводле кнігі Свэна Нурдквіста


Дуэт "Мяў-мяў-мяў"

Удзельнікі праекта: Андрусь Такінданг, Валерыя Валадзько


У размоўна-спеўнай інтарпрытацыі вы даведаецеся, як Пэтсан і Фіндус Ліса ратавалі. І было з чаго! Той Ліс спанадзіўся цягаць курэй у вёсцы, дзе жывуць стары з катом. А сусед Густаўсан вырашыў яго застрэліць. Сябры спяшаюцца на дапамогу! Літаратурна-музычны пераказ тэкста пакідае месца для актыўнага ўдзелу гледача ў дзеі.


Узрост дзяцей: ад 3 год.

 

Дзіцячая пляцоўка на Дні Швецыі ў Мінску

 

17.15 Майстар-клас "Снежны чалавек у Мінску" ад Кацярыны Дубовік, аўтаркі ілюстрацый да аднайменнай кнігі шведскай пісьменніцы Эвы Суса.


Цікавы майстар-клас для дзетак на аснове трафарэтаў "Дамалюй лета для свайго Снежнага чалавека". Фламастары і папера чакаюць вас!


Для дзяцей любога ўзросту.

 

А таксама:

- Продаж дзіцячых кніг;

- Аквагрым ад Oriflame;

- Фотакуток.


Запрашаюцца дзеткі з бацькамі. Уваход вольны!


Больш інфармацыі пра Дзень Швецыі на сайце Пасольства Швецыі: www.swedenabroad.com/minsk.


 
Языковой центр LemonTree
Языковой центр LemonTree - это центр по изучению английского онлайн для детей, подростков и взрослых. Занятия в малых группах и индивидуально....
Футбольная академия FCDM
Методика от одной из лучших футбольных академий СНГ - Футбольной Академии имени Льва Яшина. Индивидуальный подход - 1 тренер на 12 воспитанников....
Клуб детского фитнеса и оздоровительной гимнасти...
Специализация – развивающая гимнастика и детский фитнес. Собственная уникальная программа для каждого возраста на основе современных научных...
Парк развлечений «Актив Парк»
Хотите зажечь? Провести День рождения, корпоратив или девичник? Го в Актив Парк! 15+ развлечений на любой вкус и возраст в одном месте.

Информация

 

Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
 

Рекомендуем
Каникулы и хорошая погода - отличный повод, чтобы отправиться в путешествие. В подборке вы найдете интересные локации Беларуси в паре часов езды от Минска.
Хочется общения с природой? Добро пожаловать в многочисленные парки, где всегда есть чем заняться детям и взрослым. Гуляйте с детьми и наслаждайтесь красотой города!
Подборка для маленьких и взрослых мальчиков и девочек, которые любят играть в паровозики, самолеты и машинки.
Предлагаем вам список мест для барбекю недалеко от Минска, где можно арендовать беседку с мангалом и наслаждаться беззаботным отдыхом на природе.
Необязательно бегать с деревянным мечом либо колчаном за спиной, чтобы почувствовать себя Робин Гудом. Для этого в Минске есть вполне цивилизованные и современно оборудованные места.
Творческие мастерские, научные занятия, гончарные изделия, столярные поделки – собрали полезные адреса, где юные минчане смогут весело и познавательно провести время в Минске.
Представляем вам наш топ лучших игротек Минска, где дети и подростки могут собраться для увлекательной игры.
Детский справочник Минска:
Детские сады Минска