«Клуб кніжных прафесараў» – курс заняткаў, які прадугледжвае сустрэчы ў
Музеі кнігі адзін раз на месяц. На занятках, якія праходзяць у даступнай і
займальнай форме, дзеці атрымаюць новыя веды пра багацце і
разнастайнасць беларускай кніжнай культуры. Юныя "прафесары" стануць
не толькі гледачамі, якія пазіраюць на прадметы ў вітрынах, але і актыўнымі
ўдзельнікамі працэсу пазнання кнігі. Заняткі ўключаюць інтэрактыўныя
экскурсіі, майстар-класы, творчыя заданні і гульні. Атрыманню ведаў
спрыяюць незвычайная музейная атмасфера, сяброўскія ўзаемаадносіны, дзе
кожнае дзіця можа свабодна праявіць сябе, але ў той жа час усе захоплены
агульнай справай.
Асноўныя тэмы заняткаў:
Бібліятэка – дом, дзе жывуць кнігі
Узнікненне і развіццё пісьма
Формы і матэрыялы кнігі
Рукапісная кніга
Папяровыя цуды
Кніга ператварэнняў
Ёган Гутэнберг
Францыск Скарына
Біблія Францыска Скарыны
Групы фарміруюцца ў залежнасці ад ўзросту ўдзельнікаў.
Запіс і кантактная інфармацыя:
Таццяна Сапега, тэлефоны: +375 17 293 27 82, +375 44 579 39 07