З 16 лютага па 31 сакавіка пройдуць музейна-інтэрактыўныя праграмы «Гуканне вясны» у Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы. Заняткі праводзяцца па буднім дням і па папярэдняму запісу.

«Гуканне вясны» – адзін з самых жыццярадасных беларускіх звычаяў, старажытнае свята развітання з зімой і сустрэчы вясны. Веснавыя песні, карагоды, гульні рабілі яго вясёлым і непаўторным.
Удзельнікаў музейнай праграмы чакаюць карагоды і забавы, цікавая віктарына і майстар-клас па вырабе птушак. Беларускі каляндар распавядзе, адкуль пайшлі назвы месяцаў. А вершы Янкі Купалы прадставяць кожную пару года.
Музейна-педагагічны занятак распрацаваны для вучняў
1-5 класаў (6 – 11 гадоў).
Кошт уваходнага білета: 12 рублёў.
1 занятак – ад 20 да 40 чалавек.
Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне (29) 316-04-08, (17) 395-57-66