22 мар 2021 - Новости

Хутка стартуе міжмузейны праект «Музейныя лабiрынты. Час сямейных адкрыццяў»

У перыяд з 29 сакавіка па 23 мая 2021 г. музеі Мінска запрашаюць жыхароў сталіцы разам са сваімі сем’ямі выправіцца ў незвычайнае падарожжа па мудрагелістых музейных «лабірынтах». Запрашаюць да ўдзелу ўсёй сям'ёй. Суперпрыз – сямейная вандроўка па Беларусі.

 

Хутка стартуе міжмузейны праект «Музейныя лабiрынты. Час сямейных адкрыццяў»

 

Захапляльны маршрут будзе пралягаць праз Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры, Музей гісторыі горада Мінска, Літаратурны музей Петруся Броўкі і Беларускую хатку.

 

Што чакае ўдзельнiкаў падчас музейных прыгод?

 

Таямнічыя і займальныя маршруты, захапляючы працэс пошуку і радасць адкрыццяў! Якая б тэма не ўваходзіла ў кола інтарэсаў сям’і – гісторыя, тэатр, літаратура – музеі задаволяць самых дапытлівых, а маляўнічыя пуцяводнікі дапамогуць не заблукаць у музейных «лабірынтах».

 

«Музейныя лабірынты» падораць незабыўныя ўражанні і яркія эмоцыі як дарослым, так і іх дзецям, а веснавыя школьныя канікулы могуць стаць пачаткам сямейных адкрыццяў!

 

Правiлы ўдзелу:

- Праект разлічаны на групавых удзельнікаў (найперш, сямейныя каманды). Колькасць чалавек у камандзе – не больш за 5.

- Распачаць вандроўку можна з любога музея.

- У Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны неабходны папярэдні запіс па тэл. +375 17 203-07-92, +375 29 144 07 92.

- У першым музеі маршрута камандзе будзе выдадзены пашпарт удзельніка.

- Кожны музей прапаноўвае камандам-удзельнікам сваю праграму-заданне.

- Перамяшчацца па музеях можна ў адвольным парадку. Галоўнае – прайсці ўсе 6 музеяў, у кожным з іх атрымаць пячатку.

- Пакінуць пашпарт неабходна ў апошнім музеі.

- Тэрмін удзелу – з 29.03.2021 па 23.05.2021.

- Урачыстае падвядзенне вынікаў адбудзецца 29.05.2021 у Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

 

ПРЫЗЫ. Усе каманды атрымаюць ад арганiзатараў «Музейных лабiрынтаў» памятныя сувеніры. Самыя нястомныя, кемлівыя і дапытлівыя, хто не сыйдзе з дыстанцыі, возьмуць удзел у розыгрышы Суперпрыза – сямейнай вандроўкі па Беларусі ад генеральнага партнёра праекта – Нацыянальнага агенцтва па турызме.


 
Детский образовательный центр «Горизонт»
Образовательный центр «Горизонт» - это место для получения дополнительного образования Вашего ребёнка. Наш образовательный центр открыт для детей...
Государственное культурно-спортивное учреждение ...
Культурно-спортивное учреждение «Чижовка-Арена» — универсальный комплекс, который прекрасно подходит для проведения спортивных соревнований,...
Игровое семейное пространство «Playtopia» (Плэйт...
Playtopia - это новое игровое пространство для всей семьи с настоящий лазерным лабиринтом, где каждый найдет развлечение по душе, будь то день...
Современное пространство «Дико»
Дико - это игры, музыка и танцы. Авторские шоу-программы для детей и подростков с использованием современных технологий в развлекательной индустрии....

Информация

 

Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
 

Рекомендуем
Творческие мастерские, научные занятия, гончарные изделия, столярные поделки – собрали полезные адреса, где юные минчане смогут весело и познавательно провести время в Минске.
Подборка для маленьких и взрослых мальчиков и девочек, которые любят играть в паровозики, самолеты и машинки.
Каникулы и хорошая погода - отличный повод, чтобы отправиться в путешествие. В подборке вы найдете интересные локации Беларуси в паре часов езды от Минска.
Хочется общения с природой? Добро пожаловать в многочисленные парки, где всегда есть чем заняться детям и взрослым. Гуляйте с детьми и наслаждайтесь красотой города!
Необязательно бегать с деревянным мечом либо колчаном за спиной, чтобы почувствовать себя Робин Гудом. Для этого в Минске есть вполне цивилизованные и современно оборудованные места.
Предлагаем вам список мест для барбекю недалеко от Минска, где можно арендовать беседку с мангалом и наслаждаться беззаботным отдыхом на природе.
Представляем вам наш топ лучших игротек Минска, где дети и подростки могут собраться для увлекательной игры.