28 июн 2021 - Новости

Новую дзіцячую кнігу «Заўрык і яго малодшы брат» на беларускай мове запусцілі на краўдфандынг

Па-беларуску амаль няма дзіцячых кніг, якія закранаюць тэму перажыванняў старэйшых дзяцей у чаканні нараджэння малодшых. «Заўрык і яго малодшы брат» — дэбютная дзіцячая кніга сучаснага ўкраінскага пісьменніка Міраслава Лаюка — ідэальна падыходзіць, каб падрыхтаваць дзіцё да з'яўлення браціка ці сястрычкі. Яе выхад запланаваны на жнівень гэтага году, і цяпер вы можаце падтрымаць выданне ды заказаць асобнік па самым нізкім кошце на старонцы краўдфандынга. А яшчэ вы атрымаеце яйка, з якога можна вырасціць сапраўднага дыназаўрыка!

 

Новую дзіцячую кнігу «Заўрык і яго малодшы брат» на беларускай мове запусцілі на краўдфандынг

 

«Заўрык» — пра тое, як сям'я стэгазаўраў чакае малыша і як мяняецца іх жыццё. Як галоўны герой — старэйшы Заўрык — пасля нязгоды і крыўды ўсё ж прымае свайго малодшага браціка Стэга. Гэту кнігу добра чытаць у любой сям'і, дзе ёсць, альбо плануецца некалькі дзяцей: яна дае падставу абмеркаваць праблемы і непаразуменні паміж братамі ды сёстрамі. А пасля звярнуць іх увагу на каштоўнасць адно аднога, дапамагчы дзецям прымаць і любіць сваіх сямейнікаў.

 

Просты тэкст зразумеюць нават самыя малодшыя, а яскравыя сучасныя малюнкі спадабаюцца старэйшым. Кніга будзе выдадзена ў цвёрдай вокладцы і з тоўстай паперай, адмыслова для дзяцей!

 

«Заўрык» стане пятай кнігай у серыі «Добрая кніга», у якой раней выйшлі першая і другая частка «Хронік Нарніі», «Маленькі Прынц», «Роня, дачка разбойніка». Пераклад з украінскай Надзеі Кім.

 


 
Футбольная школа «Максимус»
Футбольная школа "Maximus" приглашает детей от 5 до 12 лет в группы подготовки по футболу. Начальная подготовка самых маленьких футболистов...
Арт-студия «Радуга детства»
«Радуга детства»– это творческая, доброжелательная и талантливая команда профессионалов, любящих и понимающих детей. Центр предлагает развивающие...
Загородный клуб «Фестивальный»
Развитая инфраструктура клуба, ресторан, уютные коттеджи и номера в гостинице, отапливаемые беседки, современный банный комплекс, адреналин-парк...
Детский клуб приключений «Активные дети» (MY CAM...
Детский активный отдых на всех школьных каникулах: городские и загородные программы. Дни Рождения и игровые программе на скалодроме. Детские...

Информация

 

Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
 

Рекомендуем
Ищете место для непоседливого малыша, где он сможет безопасно прыгать, бегать, играть со сверстниками даже в плохую погоду? «Тюбик Парк» - отличное решение. Что здесь найдут малыши и их родители, читайте в нашем обзоре.
За городом есть много атмосферных и интересных мест, где можно сочетать прогулки на свежем воздухе с активными играми и спокойным отдыхом. Куда лучше отправиться с детьми зимой в Беларуси? Рассказываем в нашем обзоре.
В новой опции «Детям» собраны приложения для детей от 2 до 7 лет.
Совсем скоро закружатся снежинки в зимнем танце. Самое время хватать коньки под мышку и мчаться на каток. Family.by узнал, где можно покататься на коньках уже сегодня.
В этом обзоре мы собрали фермы и экопарки Беларуси, где взрослые и дети смогут узнать больше о жизни северных животных.