З панядзелка, 11 кастрычніка, пачынае працаваць першы беларускамоўны ютуб-канал БЭЙБУС для маленькіх гарэз і дарослых жэўжыкаў.

Новы персанаж беларускага ютуба БЭЙБУС – жыццярадасны дапытлівы непаседа, які паступова збірае на адной пляцоўцы ўжо вядомыя праекты і цэлы шэраг новых:
любімыя і заўсёды вельмі чаканыя "Казкі з Маляванычам" у выкананні галоўнага чарадзея краіны акцёра Аляксандра Ждановіча і ў іллюстраванні музыкі, паэта і мастака Андруся Такінданга;
забаўляльны і навучальны "Вясёлы Садок" - сапраўдны дзіцячы анлайн-садок для дзяцей рознага ўзросту, які ладзіць зорная каманда акцёраў: Алена Гіранок, Эмілія Пранскуце, Іна Ганчар, Вераніка Пляшкевіч і Сяргей Жбанкоў, вядомых маленькім гледачам па любімай "Калыханцы";
пяшчотныя беларускія калыханкі, якія дзецi вывучаюць і заспяваюць разам з вядомымі артысткамі;
і шмат яшчэ чаго цікавага.
Адна з галоўных мэтаў Бэйбуса і яго сяброў – лёгкае і натуральнае прыцягненне ў жыццё дзетак беларускай мовы, любоў да меладычнасці нацыянальнага гучання. Будуць разам даследаваць свет, беражліва падтрымліваючы і развіваючы свядомасць будучыні краіны.
І, вядома, пачынаюць "Казкамі з Маляванычам"! Глядзіце ўжо ў панядзелак, 11 кастрычніка, новую разумную казку - "Лагодны цмок" Кэнэта Грэхама - на новым дзіцячым канале #Бэйбус. Далучайцеся да Бэйбуса! Сачыце за публікацыямі, падпісвайцеся у сацсетках (@baybus.by).