Кожны дзень цягам вясновых канікул! З 28 сакавіка па 3 красавіка а 11-й гадзіне Літаратурны музей Максіма Багдановіча сумесна са Студыяй анімацыйных фільмаў «Беларусьфільм» запрашае дзетак 6+ наведаць інтэрактыўную праграму «Малюнкi iвершы».

Праграма
- міні-экскурсія (знаёмства з асобай Максіма Багдановіча);
- прагляд мультфільма «Я тайну ў глыбіні душы хаваю» па матывах
біяграфіі і вершаў паэта;
- магчымасць адчуць сябе аніматарам і папрацаваць з эскізнымі
матэрыяламі да мультфільма.
Квіток - 3 рублі.
Адрас: Мінск, вул. М. Багдановіча, 7а
Інфармацыя па тэлефонах: +375 17 355 22 95, +375 17 363 07 61