З 14 па 21 кастрычніка 2022 года, у межах святкавання тыдня бацькоўскай любові, Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на новы занятак – гульню «Азбука гарадоў», створаную паводле кнігі Уладзіміра Ліпскага «Я тут жыву».

Дружным колам, за гульнёй-настолкай, будзем згадваць як вядомыя нам факты пра беларускія гарады, так і спазнаваць нешта новае. Госці пазнаёмяцца са славутымі імёнамі і памятнымі мясцінамі нашых населеных пунктаў, закрануць творчасць беларускіх дзіцячых пісьменнікаў, паразмаўляюць пра казкі і апавяданні...
Адным словам, вас чакае незабыўная «вандроўка» па Беларусі, насычаная мноствам загадак і таямніц, вершаў і гісторый!
Запрашаюць у музей хлопчыкаў і дзяўчынак разам з бацькамі, бабулямі і дзядулямі!
Кошт: сямейны квіток (да 5 чалавек) - 5 р.
Абавязковы папярэдні запіс: +375 17 363 56 21
Адрас: г.Мінск, вул.М.Багдановіча, 13