Дзень дарэння кніг – свята маладое: існуе з 2012 года, але ўжо
паспела абляцець увесь зямны шар і адшукаць сваіх прыхільнікаў у
розных кутках свету.

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры па добрай
традыцыі далучаецца да адзначэння гэтай цікавай падзеі. Сёлета свята
для наведвальнікаў музей зладзіць разам са сваім даўнім партнёрам
ТАА «БЕЛГІПС-ЭКА». (Кампанія ўжо на працягу 7 гадоў ладзіць
праект «Кнізе – другое жыццё», за гэты час больш 100 000 кніг
атрымалі свой новы шлях і новых гаспадароў). Да міжнароднага дня
дарэння кніг таварыства «БЕЛГІПС-ЭКА» перадало ў музей больш за
цудоўных 60 кніг, якія неўзабаве набудуць другое жыццё, стаўшы
святочнымі падарункамі для нашых гасцей.
З 14 па 18 лютага запрашаем на квэст «Таямніцы экспазіцый»!
Падключыўшы кемлівасць і пільнасць, кожны наведвальнік
даведаецца шмат цікавага пра пісьменнікаў і музейныя скарбы.
Акрамя кніг, удзельнікі атрымаюць сувеніры ад музея!
Час: 14.02 – 18.02, 10 – 18.30.
Квіткі: 3 руб. з удзельніка.
Узрост: 12+.
Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21
Адрас: г.Мінск, вул. М. Багдановіча, 13