Каб зрабіць восеньскія канікулы адметнымі і запамінальнымі, запрашаем
хлопчыкаў і дзяўчынак падчас восеньскіх канікул завітаць у Дзяржаўны
музей гісторыі беларускай літаратуры!

Рады прапанаваць юным наведвальнікам цікавыя экскурсіі, выставы, заняткі,
квэсты!
ВЫСТАВЫ, ПРЫСВЕЧАНЫЯ ВЫБІТНЫМ БЕЛАРУСКІМ ПІСЬМЕННІКАМ:
- «Святло чароўнай кветкі» (да 110-годдзя Эдзі Агняцвет)
- «Капітан далёкіх вандровак» (да 140-годдзя Янкі Маўра)
- «Сяргей Грахоўскі тчк Дзень нараджэння» (да 110-годдзя Сяргея Грахоўскага)
- «Таямніцы дзеда Кандрата» (да 100-годдзя творчай дзейнасці Кандрата Крапівы)
Кошт: 2 руб. (квіткі) + 10 руб. (экскурсія) з групы.
КВЭСТ:
«Таямніцы экспазіцый» (8–11 класы). Актыўнае даследванне музейный прасторы ў гульнёвым фармаце. Прызы ад музея!
Кошт: 6 руб. з удзельніка.
ЗАНЯТКІ І ГУЛЬНІ:
- «Загадкі дзеда Кандрата» (6–11 класы)
- «Як хлеб да нас на стол прыйшоў» (1–4 класы)
- «Фэсцік. Гулянне ў народным стылі» (1–7 класы)
- «Азбука гарадоў» (6–11 класы)
- «Знаёмся, я – музей!» (1–4 класы)
- «Нізка беларускіх казак» (2–5 класы)
Апісанні гл. bellitmuseum.by
Кошт: 3 руб. з удзельніка.
НАВЕДВАННЕ ПАСТАЯННАЙ ЭКСПАЗІЦЫІ
«Літаратура 2-й пал.ХХ – пач.ХХІ ст.»
Кошт: 3,5 руб. (квіткі) + 15 руб. (экскурсія) з групы.



Даведкі і запіс: +375 17 363 56 21
Чакаюць юных сяброў па адрасе: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 13