У перыяд галоўных вясновых свят – з 26 красавіка па 5 мая 2024
года – Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае хлопчыкаў і дзяўчынак да ўдзелу ў святочнай
інтэрактыўна-пазнавальнай праграме «Вялічка прыйшло».

Праграма прысвечана традыцыям святкавання Вялікадня на Беларусі.
Удзельнікі даведаюцца:
пра тое як да нас прыйшло свята;
чаму сімвалам Вялікадня з’яўляецца яйка;
якія віды роспісу яек існуюць;
якія абрады падчас свята праводзілі нашы продкі.
А яшчэ падчас праграмы будзе магчымасць патрапіць у «майстэрню» і
ўласнаручна расфарбаваць незвычайнае яйка-цацку.
Да ўдзелу ў святочнай праграме «Вялічка прыйшло» запрашаюцца
групавыя (да 15 чалавек) і сямейныя наведвальнікі малодшага і сярэдняга
школьных ўзростаў (1-6 кл.).



Працягласць: 45-50 хвілін.
Кошт: 5 рублёў/ 1 наведвальнік.
Абавязковы папярэдні запіс па тэлефоне: +375 17 363-56-21.
Адрас: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13