Літаратурны музей запрашае адзначыць разам адны з самых кранальных і важных восеньскіх святаў – Дзень маці і Дзень бацькі. Цягам тыдня бацькоўскай любові запрашаем на самыя разнастайныя праграмы і майстар-класы.

14.10, 11:00 – інтэрактыўная праграма «Жылі-былі казкі» (5 руб);
15.1 11:00 – інтэрактыўная праграма «Капітан далёкіх вандровак» (5 руб.);
16.10, 11:00 – «Панна Ружа»: стварэнне дэкаратыўтых бутаньерак з паперы (5 руб);
17.10, 11:00 – «Анёлак»: выраб гліняных фігурак (5 руб);
19.10, 12:00 – Святочныя паштоўкі з беларускімі пісьменнікамі (5 руб);
19.10, 15:00 – «Лагодны агменьчык» стварэнне свечак з вашчыны. (5 руб);
18.10, 16:00 – куратарская тэматычная экскурсія Валянціны Кароткінай па
выставе да 185-годдзя Францішка Багушэвіча «Адкуль узяўся Бурачок?..» (10 руб);
20.10, 11:00 – майстар-клас «Ствары свой радавод» (5 руб);
21.10, 11:00 – інтэрактыўная праграма «Жылі-былі казкі» (5 руб).
Праграмы і майстар-класы праводзяцца для зборных груп. Магчымая
індывідуальная замова ў зручны для вас дзень і час. Запіс па тэлефоне: +375 17 363 56 21.
У святочныя дні: 14 і 21 кастрычніка у межах акцыі «Усёй сям’ёй у музей» права
ільготнага наведвання пастаянных экспазіцый музея прадастаўляецца шматдзетным
сем’ям.



Адрес: ул. М. Богдановича, 13
Телефон: +375 17 363 56 21