Майстар-класы і музейна-педагагічныя заняткі праводзяцца толькі па папярэднім запісе для арганізаваных груп з 18 па 22 лістапада.

Панядзелак 18.11
11:00 Музейна-педагагічны занятак Пішу як Колас (1-5 класы. Цікавыя факты з гісторыі пісання і друкавальнай машынкі, каліграфічнае пісанне пяром, стварэнне святочнай паштоўкі);
12:30 Квэст-гульня па экспазіцыі музея «Таямніцы дома Песняра» (5-11 класы, адказваючы на пытанні, наведвальнікі музея знаёмяцца з экспазіцыяй музея, цікавымі фактамі з жыцця Якуба Коласа.
Аўторак 19.11
11:00 Інтэрактыўная гульня «Я - Міністр грыбной гаспадаркі» (1-5 класы. Занятак праходзіць у выглядзе займальнай гульні, дзякуючы якой вучні папаўняюць веды па грыбному свету беларускіх лясоў, даведваюцца чаму Якуб Колас лічыў сябе міністрам грыбной гаспадаркі);
12:30 Музейна-педагагічны занятак «Гэта – наша насценгазета» (1-5 класы. Знаёмства з гісторыяй друку, калектыўнае «выданне» ўласнай насценгазеты).
Серада 20.11
11:00 Музейна-педагагічны занятак «А вось як будзеце вучыцца, то можна сэнсу і дабіцца» (1-5 класы. Падчас занятка дзеці стануць сапраўнымі вучнямі школ 19 стагоддзя);
12:30 Музейна-педагагічны занятак «Восень у куфэрку» (1-4 класы. Вывучэнне ўяўленняў дзяцей аб сезонных зменах у прыродзе, знаёмства з прыкметамі восені, прыметамі і традыцыямі. Майстар-клас па восеньскім вырабе).
Чацвер 21.11
11:00 «Тэатр бывае розным» (1-4 класы. Занятак па гісторыі ўзнікнення лялечнага тэатра і сцэнічнаму майстэрству, прагляд лялечнага спектакля);
12:30 Музейна-педагагічны занятак «А хату свечка асвятляе…» (5-9 класы. Майстар-клас па вырабу свечак з вашчыны).
Пятніца 22.11
11:00 Музейна-педагагічны занятак «Сямейны альбом» (1-5 класы. Знаёмства з сям’ёй Я.Коласа, майстар-клас па ставарэнні выцінанкі);
12:30 Музейна-педагагічны занятак «Восень у куфэрку» (1-4 класы. Вывучэнне ўяўленняў дзяцей аб сезонных зменах у прыродзе, знаёмства з прыкметамі восені, прыметамі і традыцыямі. Майстар-клас па восеньскім вырабе).
Кошт кожнага занятка - 5 рублёў з чалавека
Запісацца можна па нумары тэлефона 270-17-02, час правядзення заняткаў можа мяняцца



Адрас: Акадэмічная 5
Instagram: @muzeykolasa