Зімовыя выходныя - выдатная магчымасць правесці час цікава і карысна ўсёй сям’ёй, а для гэтага вас запрашаюць на сямейны фестываль 25 студзеня ў музеі Якуба Коласа !

Праграма
Добрыя сямейныя спектаклі
12:00 - спектакль «Чароўныя ледзянцы» ад «Каробка тэатр» (Кошт - 10 рублёў)
14:00 - спектакль «Робат і Ракета» ад тэатра «Леў і птушка». Для дзяцей 4-12 гадоў (Кошт - 10 рублёў)
16:00 - традыцыйная батлейка ад Алеся Лася (Кошт - 15 рублёў)
Цікавыя майстар-класы
11:15 і 13:15 - Майстар-клас «Музычная шкатулка» (3-6 гадоў) ад студыі «Бусы»
11:15 і 13:15 - Майстар-клас «Ценявы тэатр» - выраб ценявога героя, ажыўленне і гульня з ім, ад студыі «Бусы» 3+ (з бацькамі) (колькасць месцаў абмежавана па 10 чалавек на 1 майстар-клас, просьба не спазняцца на пачатак)
13:00 - майстар-клас па народных спевах ад фальклорнага ансамбля Млынок
14:00 і 15:00 - майстар-клас па роспісе свечак (Асобны кошт - 5 рублёў з чалавека)
Пляцоўка ад рэдакцыі газеты Шапакляк, падарункі
Агульны ўваходны квіток на ўвесь фестываль на 1 дзіцёнка - 30 рублёў.
Усе майстар класы акрамя роспісу свечак бясплатныя пры наведванні фестываля.
Дарослы ўваходны квіток на фестываль - 6,50 рублёў.



Адрас: вул. Акадэмічная, 5
Тэлефон: +375 17 270-17-02
Instagram: @muzeykolasa