16 июн 2025 - Новости

Выдавецтва «Открытая книга» прапануе чытачам незвычайнае кулiнарна-мiстычнае падарожжа

Выдавецтва «Открытая книга» прапануе ўвазе чытачоў кнігу «Пачастунак для цмока», аўтары Алена Масла, Ларыса Мятлеўская. Неверагодная казачная гісторыя адбываецца ў сучасным Мінску. Двое кухцікаў з палаца князя Радзівіла трапляюць у сучасны Мінск, і, каб вярнуцца дадому, ім неабходна выканаць складанае заданне: прыгатаваць 12 страў старасвецкай кухні і адолець цмока.

 

Выдавецтва «Открытая книга» прапануе чытачам незвычайнае кулiнарна-мiстычнае падарожжа

 

У гэтым ім дапамогуць новыя сябры: даследчык і гісторык прафесар Мяльдзіс, знаўца старабеларускай кухні пані Лора, пані Мышковіч – супрацоўніца музея – і музыка пан Яраш. Цікава, што кожны з гэтых герояў мае рэальны прататып!

 

Добрая дзіцячая кніга – гэта тая, якая будзе цікавай і захапляльнай як для дзяцей, так і для дарослых. Калі на старонках карыснае і цікавае для сябе знойдуць усе. Калі бацькі будуць з задавальненнем чытаць кнігу дзіцяці, а маленькі чытач з захапленнем дзяліцца прачытаным. «Пачастунак для цмока» менавіта такая кніга!

 

Маленькія чытачы з дапамогай дарослых змогуць прыгатаваць простыя, але вельмі смачныя стравы старабеларускай кухні, даведаюцца пра гісторыю бульбы, чаю і іншых прадуктаў, пра смаргонскія абваранкі, «мядзвежую» акадэмію і, канешне, пра тое, чым беларускі цмок адрозніваецца ад сваіх еўрапейскіх братоў.

 

Дарослыя таксама знойдуць для сябе шмат цікавых фактаў з гісторыі і культуры Беларусі: гэта і старадаўнія сакрэты вядзення гаспадаркі, і каларытныя самабытныя слоўцы, і захапляльныя факты з гісторыі Мінска і Беларусі, а таксама чароўныя старажытныя легенды.

 

Аўтарам удалося стварыць непараўнальную, каларытную атмасферу, з’яднаўшы шляхецкую, старасвецкую Беларусь і сучасны Мінск з яго асфальтам, хмарачосамі і смартфонамі.

 

Алена Масла – дзіцячая пісьменніца, рэдактар, журналіст, член рэдакцыйнай калегіі часопіса «Вясёлка»; лаўрэат шматлікіх літаратурных прэмій, у тым ліку лаўрэат Міжнароднай літаратурнай прэміі В. В. Біянкі ў намінацыі «Казка» (2019).

 

Ларыса Мятлеўская – этнограф, артыстка, тэлевядучая. Разам са здымачнай групай тэлебачання вандруе па Беларусі ў пошуках рэцэптаў традыцыйных страў для праграмы «Беларуская кухня». Аўтар кнігі «Беларускі кулінарны сшытак № 1».

 

Малюнкі да кнігі стварыла маладая беларуская мастачка Ганна Новік. Ілюстрацыі выкананы акварэллю, што надае кнізе адменную стылістыку і каларыт.

 

Кніга мае 120 старонак, надрукавана на якаснай мелаванай паперы.


 
Футбольная школа «Максимус»
Футбольная школа "Maximus" приглашает детей от 5 до 12 лет в группы подготовки по футболу. Начальная подготовка самых маленьких футболистов...
Детский санаторий «Академия здоровья»
Санаторий «Академия здоровья» предлагает уникальные условия для детей в возрасте от 6 до 16 лет, которые нуждаются в комплексной помощи в области...
Игровое пространство «Твистер»
Уникальное игровое пространство, где классическая игра «Твистер» оживает в мега-размере. Это интерактивная площадка, созданная для детей до 10–11...
Футбольная школа «Груганы»
«Груганы» — футбол для детей 4-12 лет в Минске и Минском районе. Хотите, чтобы ребенок влюбился в спорт и рос в здоровой среде? В футбольной...

Информация

 

Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
 

Рекомендуем
Подборка для маленьких и взрослых мальчиков и девочек, которые любят играть в паровозики, самолеты и машинки.
Каникулы и хорошая погода - отличный повод, чтобы отправиться в путешествие. В подборке вы найдете интересные локации Беларуси в паре часов езды от Минска.
Хочется общения с природой? Добро пожаловать в многочисленные парки, где всегда есть чем заняться детям и взрослым. Гуляйте с детьми и наслаждайтесь красотой города!
Предлагаем вам список мест для барбекю недалеко от Минска, где можно арендовать беседку с мангалом и наслаждаться беззаботным отдыхом на природе.
Более 1000 школьников Минской области приняли участие в онлайн-уроке по кибербезопасности Life.
Необязательно бегать с деревянным мечом либо колчаном за спиной, чтобы почувствовать себя Робин Гудом. Для этого в Минске есть вполне цивилизованные и современно оборудованные места.
А1 успешно провел уже третий сезон Клуба ответственных инфлюенсеров «Ты в сети».