Музейная акцыя
да Дня роднай мовы «Жывое ў вяках беларускае слова» пройдзе 16.02 - 27.02. Мова, як добра і слушна кажуць, - падмурак. Падмурак нас саміх і ўсяго таго,
што нас атачае. Менавіта праз словы чалавек выяўляе сябе. Вядома ж, супрацоўнікі Літаратурнага музея, як ніхто іншы, ведае, на што здатнае
слова. Таму прапануюць вам далучыцца да нашай музейнай акцыі «Жывое ў вяках беларускае слова».

Для вас падрыхтавалі:
Кніжны КВІЗ (15+) - 21.02 16:00 - 10 рублёў;
Літаратурны квэст (14+) - 8 рублёў;
Квэст і віктарына «Горад Максіма» (15+) - 8 рублёў;
КВІЗ «Для кемлівых» (14+) - 10 рублёў;
Інтэрактыўная праграма «Вянок» (14+) - 10 рублёў;
Інтэрактыўная праграма «І тчэ, забыўшыся, рука» (12+) - 5 рублёў;
КВІЗ «Падарожжа па Беларусі» (7+) - 5 рублёў;
Майстар-клас па візуальнай паэзіі (8+) - 5 рублёў;
Майстар-клас «Таемны горад» (8+) - 5 рублёў;
Батлейка па аповедзе П.Васючэнкі «Прыгоды паноў Кубліцкага і Заблоцкага»
(7+) - 5 рублёў
Прыходзьце, натхняйцеся - і размаўляйце па-беларуску!
На любую з прапанаваных актыўнасцяў можна запісацца суполкай ад 10
чалавек.



Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а
+375 355 22 95