Калі і адкуль узялася БАТЛЕЙКА? Чаму яна так называецца? Якое дачыненне мае батлейка да Максіма Багдановіча? На гэтыя пытанні вы пачуеце адказы падчас ТЫДНЯ БАТЛЕЙКІ ў музеі Багдановіча.

А яшчэ вы зможаце паглыбіцца ў чароўны свет старажытнага тэатра і паглядзець нашы спектаклі:
«Нараджэнне Хрыста. Смерць цара Ірада. Побытавыя сцэны»;
«Прыгоды паноў Заблоцкага і Кубліцкага» (паводле аповедаў Пятра Васючэнкі).
Кошт - 5 рублёў
Прымаюць запісы груп ад 10 чалавек па тэлефоне +375 17 355 22 95
Чакаюць па адрасе вуліца М.Багдановіча, 7а