І марылі астры
ў цудоўнаму сне
Аб зёлках шаўковых,
аб сонечным дне,
І казачны край
падымаўся з іх сна,
Дзе кветкі не вянуць,
дзе вечна вясна...
Гэтыя чароўныя радочкі А.Алеся ў перакладзе Максіма Багдановіча натхнілі музей на стварэнне шэрагу актыўнасцей пад назвай ТЫДЗЕНЬ КВЕТАК.

Што прапануюць:
Майстар-класы па стварэнні фігурных паштовак і паштовак у тэхніцы
выцінанкі (2-9 класы);
Кветкавы КВІЗ (2-4 класы);
Аўтарская праграма «Вянок» (4-9 класы);
Квэстус-батанікус (5-9 класы).
Кошт на любую актыўнасць - 5 рублёў
Запіс груп ад 10 чалавек па тэлефоне +375 17 355 22 95
Вуліца М.Багдановіча, 7а