У Мінску пачынаюцца бясплатныя курсы для дзяцей па беларускай мове. Курсы распачнуцца 4 або 5 кастрычніка. Месца -
Галерэя Ў па адрасу пр-т Незалежнасці, 37а, метро Плошча Перамогі.

Прымаюцца дзеці ад 4 да 7 год (дашкольнага веку).
Пачатак 11.00, працягласць - адна гадзіна.
Зараз арганізатары вырашаюць пытанне, па якіх днях будуць праходзіць заняткі: па суботах ці нядзелях. Свае пажаданні можна пакідаць на старонцы ў фэйсбуку.
Каб запісацца на курсы, дашліце ліст на адрас labadzenka@gmail.com.
Выкладаць будзе шаноўная Алена Церашкова. Спадарыня Алена - маці чатырох беларускамоўных дзетак. Яна піша для дзяцей вершы, казкі, загадкі, песні, а таксама займаецца перакладам. Аўтарка зборніка паэзіі "У поўны рост ці ўстану", кніг для дзетак "Вершыкі-загадкі", "Сакрэты кветак для дарослых і дзетак" (у суаўтарстве з Палінай Грынчанка), "Самыя звычайна-незвычайныя". Супрацоўнічала з часопісамі "Гарбузік", "Вясёлка", друкавалася ў "Нашай Ніве", "Настаўніцкай газеце". Таксама яна грае на віяланчэлі, мае другі разрад па шахматах, двухразовы чэмпіён Беларусі па таэквандо (версія WTF).
