11 ноя 2014 - Новости

Конкурс дзіцячай творчасці “Калядныя замалёўкі – 2014”

У Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры з 2011 года праводзіцца конкурс "Калядныя замалёўкі" на лепшы дзіцячы малюнак ці выраб дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва на калядную тэматыку. Ён заснаваны з мэтай развіцця і падтрымкі творчых здольнасцей дзяцей, спрыяе фармаванню цікавасці да традыцый, гісторыі і культуры Беларусі.

 

Конкурс дзіцячай творчасці “Калядныя замалёўкі – 2014”

 

У конкурсе прымаюць удзел дзеці розных узроставых і сацыяльных груп, у тым ліку і дзеці-інваліды. З работ, прадстаўленых на конкурс, у музеі арганізуецца выстаўка – прастора, дзе дзеці маюць унікальную магчымасць убачыць свае працы ў адным са сталічных музеяў. Па выніках конкурсу вызначаюцца пераможцы ў розных намінацыях. Напярэдадні Новага года праводзіцца ўрачыстае адкрыццё выстаўкі з уручэннем грамат і прызоў. На дадзеным мерапрыемстве прысутнічаюць СМІ (тэлебачанне, радыё, друкаваныя СМІ). 

 

Традыцыйна конкурс і выстаўка збіраюць вялікую творчую гледачовую аўдыторыю. З часу свайго заснавання дадзены праект набыў агульнарэспубліканскі маштаб і стаў сапраўды знакавай і чаканай падзеяй для творчых людзей.

 

Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца малюнкі і вырабы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва на калядную тэматыку. Малюнкі патрэбна аформіць ў рамы, а таксама ўсе работы павінны мець анатацыю (Імя, Прозвішча і ўзрост аўтара (ад 5 да 17 гадоў), назва работы, назва ўстановы адукацыі). Работы прымаюцца да 10 снежня 2014г.


Мастацкія работы будуць адзначаны прызамі ў намінацыях:

– лепшы твор дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (3 месцы);

– лепшы твор выяўленчага мастацтва (3 месцы);

– лепшы калектыўны твор (3 месцы).

 

Усе конкурсныя работы будуць экспанавацца ў Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры з 24 снежня 2014 г. да 10 студзеня 2015 г.



 
Детский развлекательный центр «Карамелька» ARENA...
Здесь все сделано от души и продумано до мелочей. Размеры центра впечатлят каждого: это и самый большой в Беларуси детский лабиринт, и огромный...
Парк активного отдыха «0.67»
Только у нас Вы найдете самые разнообразные активности: пейнтбол, лазертаг, квесты, троллейный спуск, скалодром, верёвочный городок, лучно-арбалетный...
Центр развития для мальчиков «Друзья»
Центр «Друзья» — это место, где мальчиков с 7 лет учат становиться мужчинами: уверенными, ответственными, уважающими себя и других. Все занятия...
Детский санаторий «Академия здоровья»
Санаторий «Академия здоровья» предлагает уникальные условия для детей в возрасте от 6 до 16 лет, которые нуждаются в комплексной помощи в области...

Информация

 

Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
 

Рекомендуем
Ищете место для непоседливого малыша, где он сможет безопасно прыгать, бегать, играть со сверстниками даже в плохую погоду? «Тюбик Парк» - отличное решение. Что здесь найдут малыши и их родители, читайте в нашем обзоре.
За городом есть много атмосферных и интересных мест, где можно сочетать прогулки на свежем воздухе с активными играми и спокойным отдыхом. Куда лучше отправиться с детьми зимой в Беларуси? Рассказываем в нашем обзоре.
В новой опции «Детям» собраны приложения для детей от 2 до 7 лет.
В этом обзоре мы собрали фермы и экопарки Беларуси, где взрослые и дети смогут узнать больше о жизни северных животных.
Совсем скоро закружатся снежинки в зимнем танце. Самое время хватать коньки под мышку и мчаться на каток. Family.by узнал, где можно покататься на коньках уже сегодня.
Детский справочник Минска:
Детские фотографы, фотостудии для детей