28 апр 2015 - Новости

Конкурс дзiцячага бодзi-арта

Рады паведаміць, што пад час трэцяга агульнабеларускага фестываля татуіроўкі TATTOOFEST 2015, які будзе ладзіцца 30-31 мая ў мінскім Палацы Мастацтва (вул. Казлова, 3), Арт-студыя TALENT праводзіць Конкурс дзiцячага бодзi-арта!

 

 

Конкурс дзiцячага бодзi-арта 


Мара кожнага дзіцяці – зьдзейсьніць свавольныя фантазіі, размаляваць сваіх аднагодкаў ды яшчэ й атрымаць за гэта ўзнагароду. Нарэшце ў вас будзе такі шанс.


Мэта конкурса - павялічэньне цікавасьці маладога пакаленьня да мастацтва роспісу цела і ўвогуле тату-культуры, а таксама пазіцыянаваньне бодзі-арт як значнай часткі беларускай мастацкай культуры ў кантэксьце сучасных рэалій.

 

Тэма конкурса – беларуская гісторыя ад старажытных часоў да нашых дзён. Увасабляць свае задумкі можна ня толькі на твары, але й на руках, нагах, сьпіне – там, дзе адлюстраваньне ідэі вам падаецца найбольш яскравым.


Да ўдзелу запрашаюцца дзеці-мастакі 7-12 гадоў. Вітаюцца ўдзельнікі са сваімі мадэлямі (таксама 7-12 гадоў), пры адсутнасьці мадэлі неабходна акрэсьліць гэта ў заяўцы, у такім выпадку яе самастойна падбярэ Арт-студыя. Пад час маляваньня дзецям можа дапамагаць 1 дарослы (хтось з бацькоў).

Дзецям-мадэлям і мастакам уваход бясплатны, 1 прадстаўнік дзіцяці атрымоўвае права набыць квіток з велізарнай зьніжкай – усяго за 50 000 бел. руб.!


Усе удзельнікі – мастакі і мадэлі – атрымаюць дыпломы і прыемныя падарункі.

 

Пераможцы конкурса дзіцячага бодзі-арт атрымаюць:

за 1 месца –500 000 бел. руб.

за 2 месца –300 000 бел. руб.

за 3 месца – 200 000 бел. руб.


Асобны прыз чакае таксама найлепшую мадэль фестываля!

 

 

Конкурс дзiцячага бодзi-арта 


Для рэгістрацыі на конкурс неабходна даслаць свае дадзеныя і эскіз працы (малюнак у вольнай форме, скан ці фота) на  пошту Арт-студыі TALENT astalent@mail.ru


Па далейшых пытаньнях і ўдакладненьнях можна зьвяртацца да Анастасіі па тэл. 8029 703 78 17.


Праграма конкурса:

11.30 - збор дзяцей, мастакоў і мадэляў.

12.00 - 14.00 - дзеці малююць сваю мадэль, адзінз бацькоў можа дапамагаць.

14.00 - паказ мадэляў на сцэне фестывалю, ня больш за 2 хвіліны на 1 мадэль.


Пасьля паказу, прыкладна ў 15.00, журы ацэньвае канкурсантаў і адбываецца ўрачыстае ўзнагароджаньне ўсіх удзельнікаў і пераможцаў.


Мастакі будуць маляваць адмысловымі фарбамі-маркерамі па целе. Яны абсалютна бясшкодныя і лёгка змываюцца звычайнай вільготнай сурвэткай.

 

Фарбы мастакі аплачваюць самастойна (каля 100 000 бел. руб. на чалавека), пасьля конкурса фарбы застаюцца ва ўдзельнікаў. Для стварэньня патрэбнага вобразу дапускаецца дадатковы рэквізіт або бутафорыя – адзеньне, упрыгожваньні і іншыя элементы.


Чакаюць усіх жадаючых у 11:30 у суботу 30 мая ў Палацы Мастацтва на BELARUSTATTOOFEST 2015!


 
Экопарк «Акварель»
Вся палитра продуманного и комфортного отдыха! Экопарк «Акварель» - это 168 га зелёной охраняемой территории для полноценного отдыха на свежем...
Школа макияжа «LISSA»
Приглашаем на незабываемый макияжный День рождения. Создайте свой уникальный образ, научитесь секретам красоты. Присоединяйтесь к нам для увлекательного...
Парк развлечений «Happy park»
Парк развлечений Happy Park - волшебный портал, который переносит вас в царство радости и улыбок. Здесь каждый уголок пропитан атмосферой праздника,...
СитиПарк «Титан»
СитиПарк «Титан» дарит заряд позитива, массу положительных эмоций, предлагая активный отдых для всей семьи. В качестве развлечений - боулинг...

Информация

 

Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
 

Рекомендуем
Каникулы и хорошая погода - отличный повод, чтобы отправиться в путешествие. В подборке вы найдете интересные локации Беларуси в паре часов езды от Минска.
Хочется общения с природой? Добро пожаловать в многочисленные парки, где всегда есть чем заняться детям и взрослым. Гуляйте с детьми и наслаждайтесь красотой города!
Подборка для маленьких и взрослых мальчиков и девочек, которые любят играть в паровозики, самолеты и машинки.
Предлагаем вам список мест для барбекю недалеко от Минска, где можно арендовать беседку с мангалом и наслаждаться беззаботным отдыхом на природе.
Необязательно бегать с деревянным мечом либо колчаном за спиной, чтобы почувствовать себя Робин Гудом. Для этого в Минске есть вполне цивилизованные и современно оборудованные места.
Творческие мастерские, научные занятия, гончарные изделия, столярные поделки – собрали полезные адреса, где юные минчане смогут весело и познавательно провести время в Минске.
Представляем вам наш топ лучших игротек Минска, где дети и подростки могут собраться для увлекательной игры.
Детский справочник Минска:
Музеи для детей