Гуляем у настолкі - вывучаем родную мову

«Ну як, як вывучыць гэту беларускую мову? – сказала мая дзевяцігадовая дачка, прыйшоўшы са школы. - Здаецца, і словы зразумелыя, але нешта не тое...». Сапраўды, сучасным дзецям родная мова падчас даецца цяжэй, чым замежная. Гаварыць пра тое, што гэта наша роднае, і кожны сумленны беларус павінен ведаць, не хацелася.  Напамінаць запаветы класікаў таксама. Трэба было нешта выдумаць, і гэта "нешта” павінна быць не проста цікавым, але і навучальным. Не навіна, что дзеці, ды і дарослыя, лягчэй за ўсе запамінаюць інфармацыю праз гульню. Таму я вырашыла шукаць дапамогу ў гэтым напрамку.
  

Гуляем у настолкі - вывучаем родную мову 

 pinterest.com


Я пачала шукаць варыянты, і вось што ў мяне атрымалася. За апошнія гады ў Беларусі было выдадзена больш за дзясятак беларускамоўных гульняў: адукацыйных, забаўляльных, тых, што развіваюць альбо навучаюць. Гэта выдатны варыянт, будзем спрабаваць. 
 
 
Чыя каза будзе першай: гульня «Казачнік»

 

Гуляем у настолкі - вывучаем родную мову

 nn.by


Узрост: 8+
Колькасць гульцоў: 3-6 чалавек

Прыдумаў гульню Дзмітрый Афанасенка, спявак гурта «Амарока». У склад настолкі ўваходзіць гульнявое поле, 6 рознакаляровых фігурак казы, жэтоны для галасавання, карткі з малюнкамі. Да афармлення прыклалі рукі сучасныя беларускія мастакі Ганна Сілівончык, Павел Кульша, Галіна Іванова, Юрый Падвербны.

Як гуляць: кожны ўдзельнік атрымлівае 6 картак і адну "казу”. Казачнік выкладвае любую картку малюнкам уніз і называе слова альбо фразу, якая асацыіруецца з вобразам. Астатнія ўдзельнікі выбіраюць са сваіх картак тую, што найбольш, на іх погляд, падыходзіць да выказанай фразы, і кладуць яе на стол. Казачнік пераварочвае карткі, каб усе іх бачылі. Задача ўдзельнікаў – адгадаць, якую картку палажыў казачнік.  Той, хто адгадаў, становіцца новым казачнікам. Фігурка казы перамяшчае ўдзельніка па гульнявым полі. Мэта гульні – дайсці да канца поля першым.
 
Купіць можна тут
 

«Замшэлы ёгурт», «лірычныя суніцы» ці «салодкі аўтобус»: гульня «Яшчарка»

Гуляем у настолкі - вывучаем родную мову


Узрост: 10+
Колькасць гульцоў: ад 3 чалавек

Маладая сям’я Паўла і Вольгі Берэсневых пры падтрымцы «Арт-Сядзібы» выпусціла ў свет гульню «Яшчарка», накшталт «Кракадзіла». У камплекце дзве калоды картак «Назоўнікі» - «Прыметнікі», дзе адпаведна напісаны прадметы і іх прыкметы. Акрамя гэтага ёсць яшчэ 20 пустых картак. На іх  ўдзельнікі могуць напісаць свае словы. Распрацавана і мабільная версія «Яшчаркі» для Android. У ёй варыянты слоў і словазлучэнняў праграма генерыруе самастойна.

Як гуляць: удзельнікі выцягваюць з кожнай калоды па адной картцы: прыметнік і назоўнік. Атрыманае словазлучэнне трэба растлумачыць астатнім з дапамогай рухаў, жэстаў, мімікі.

Гульня развівае камунікатыўныя навыкі, уяўленне, фантазію.
 
Купіць можна тут
 
 
Інвестуй, заключай здзелкі, багацей: гульня «Белаполія»

 

Гуляем у настолкі - вывучаем родную мову

 kyky.org


Узрост: 9+
Колькасць гульцоў: 2-6 чалавек

Эканамічная стратэгічная гульня, аўтарам якой з'яўляецца Надар Дарсавелідзе. У склад настолкі ўваходзіць віктарына па гісторыі Беларусі, грашовыя купюры, карткі на права ўласнасці і гульнявых сітуацый, трымальнік для грошай, жэтоны бізнес-цэнтраў і транспартна-лагістычных цэнтраў, ігральныя кубікі, фішкі і поле. Гульня распрацавана з улікам беларускіх рэалій: удзельнікі купляюць мясцовыя кампаніі, будуюць інфраструктуру ў беларускіх гарадах. Пры гэтым настолка на рускай мове. Пераможцам становіцца той, хто першы дамагаецца сваёй мэты.

Як гуляць: На гульнявом полі размешчаны два кругі. Перастаўляючы фішкі па полі, удзельнікі купляюць і прадаюць уласнасць, атрымліваюць зарплату, разлічваюцца за арэнду. Поспех тут залежыць ад таго, наколькі правільна і выгадна праведзены здзелкі і перагаворы, укладзены сродкі.

Гульня дае магчымасць атрымаць асноўныя бізнес-навыкі, навучыцца абачліва размяркоўваць свае сродкі, а таксама пашырае веды па культуры, гісторыі, прыродзе, вядомых асобах Беларусі. 
 
Купіць можна тут
 

Апрануць цішотку, сесці на зэдлік і падняць зрок на жырандолю: серыя дзіцячых гульняў «Мова. Буслік»

Гуляем у настолкі - вывучаем родную мову

imbryk.by


Узрост: 3+
Колькасць гульцоў: 2-8 чалавек

Гэта гульня - сумесная праца аўтара гульні «Паўстанцы» і курсаў «Мова Нанова».  Распрацоўшчыкі стварылі адукацыйны камунікатыўны прадукт, які дазваляе бліжэй пазнаёміцца з роднай мовай.  «Мова. Буслік» -  не адна гульня, а цэлая серыя. Гэтыя настолкі пазнаёмяць з алфавітам, змогуць развіць слоўнікавы запас цікавымі і, магчыма, малазнаёмымі словамі.

Як гуляць: Правілы гульні вельмі мабільныя. Іх можна змяняць у залежнасці ад узросту ўдзельнікаў. Версія для самых малодшых - «Жывёльны свет». Больш складаныя варыянты - «Горад», «Дом». З дапамогай апошняй, напрыклад, дзеці і дарослыя змогуць даць назвы кожнаму прадмету ў сваім пакоі. Сам працэс гульні будзе наступны: удзельнікі спаборнічаюць за тытул лепшага мовазнаўцы, калі адгадваюць словы адзін аднаго. Перамагае той, хто апярэдзіць астатніх па колькасці балаў.

Гульня знаёміць з мовай, пашырае слоўнікавы запас, павялічвае хуткасць рэакцыі і канцэнтрацыю ўвагі.
 
Купіць можна тут 

 

 

Невычарпальная крыніца забаў: гульня «Чароўныя алоўкі»

 

Гуляем у настолкі - вывучаем родную мову

ulej.by


Узрост: 1+
Колькасць гульцоў: 2 і больш чалавек
 
Чароўная скарбонка гульняў таму і чароўная, што дазваляе маленькім беларусам пазнаёміцца з чараўніцтвам. Наталля Галко са сваей камандай прыдумала і рапрацавала гульню, дзе алоўкі, быццам жывыя, спяшаюцца пазнаёміць дзетак з рознымі колерамі, навучыць новым словам і ўдасканаліць навык чытання.

Як гуляць: Гульня складаецца з 52 картак, слоўніка-дапаможніка і маляванкі. Удзельнікі размяркоўваюць паміж сабой карткі з алоўкамі. Вядучы чытае словы альбо паказвае слова на картках з малюнкамі. Гульцам трэба ўспомніць, якога колеру гэты прадмет і паказаць адпаведныя алоўкі. З маленькімі дзеткамі можна разглядаць карткі, а затым падбіраць такога ж колеру малюнкі. Альбо выкарыстоўваць маляванку. 

Гульня знаёміць з мовай, дазваляе лёгка вывучыць і запомніць новыя словы.
 
Купіць можна ў кнігарні "Акадэмкніга"
 
 

Купіць конку альбо пабудаваць прыбытковы гатэль: гульня «Багач»

 

Гуляем у настолкі - вывучаем родную мову

ulej.by


Узрост: 8+
Колькасць гульцоў: 2-8 чалавек
 
У Мінску нешта незвычайнае адбываецца. Жыхары горада вядуць эканамічную барацьбу за найбольш прыбытковыя месцы сталіцы. І толькі ад гульцоў залежыць, у якой частцы Мінску будуць пабудаваныя прыбытковыя дамы, гатэлі і крамы.

Як гуляць: Настолка складаецца з гульнявога поля з гістарычнай мапай горада 19 стагоддзя, картак на маёмасць і прадпрыемствы, адмысловых грошай «Талераў», фішак і ігральных касцей. Правілы гульні будуць адпаведныя з гульнёй "Манаполія". Пераможа той, хто будзе найбольш прыбыткова ўкладаць фінансавыя сродкі.

Гульня навучае фінансавай грамаце, а таксама знаёміць з гісторыяй Мінска.
 
Купіць можна тут  
 

Гуляем, знаёмімся з краінай і вывучаем мову: гульня «Падарожжа па Беларусі»

 

Гуляем у настолкі - вывучаем родную мову 

ulej.by


Узрост: 5+
Колькасць гульцоў: 2-8 чалавек
 
Гэта гульня вырашае вельмі важныя задачы: яна знаёміць маленькіх беларусаў са сваёй радзімай. У нечым гэта настолка падобна да «Эрудыта», але ў цэнтры ўвагі - адметнасці Беларусі. Машыніст-смоўжык запрашае дзяцей выправіцца ў падарожжа на цягнічку. Падчас гульні ўдзельнікі пазнаёмяцца з новымі словамі на роднай мове, а таксама змогуць даведацца аб славутых земляках і гісторыі краіны.

Як гуляць: Як нi парадаксальна гэта гучыць, гульня пачынаецца з гульні. Смоўжык прапануе гульцам з дапамогай лічылкі выбраць машыніста. Менавіта гэты ўдзельнік раздае астатнім карткі з вагончыкамі. Той, у чыім вагончыку знойдзецца смоўжык, пачынае гульню: ён кладзе сваю картку і чытае напісанае слова. За ім па чарзе прычапляюцца іншыя вагончыкі. Кожны ўдзельнік знаходзіць на сваёй картцы слова, якое тлумачыць папярэдняе.

Гульня знаёміць з гісторыяй роднага краю, удасканальвае навык чытання, пашырае слоўнікавы запас.
 
Купіць можна ў кнігарні "Акадэмкніга"
 
Прыемных вам гульняў і асалоды ад вывучэння родная мовы!
 
 Цемралеева Таццяна
 
 
*Перепечатка материалов Family.by возможна только с письменного разрешения редакции. 

 
Игровое семейное пространство «Playtopia» (Плэйт...
Playtopia - это новое игровое пространство для всей семьи с настоящий лазерным лабиринтом, где каждый найдет развлечение по душе, будь то день...
Учебный центр «100ЦТ»
Учебный центр, в котором профессионально помогают подготовиться школьникам к ЦТ и ЦЭ, а также к экзаменам и изучить школьную программу. Обучают...
Парк развлечений «Happy park»
Парк развлечений Happy Park - волшебный портал, который переносит вас в царство радости и улыбок. Здесь каждый уголок пропитан атмосферой праздника,...
Школа шахмат «Ахедрес»
Шахматная школа для детей от 6 лет. Обучение в трёх форматах: онлайн, оффлайн, двухформатные тренировки. Индивидуальные тренировки. Воспитывают...

Информация

 

Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
 

Рекомендуем
В этом обзоре мы собрали все известные нам школы, клубы, секции и кружки по обучению танцам для детей.
Сеть магазинов мебели для дома и офиса KINGSTYLE рады предложить более 5000 моделей мебели для создания идеального рабочего пространства для детей и взрослых.
Мы собрали школы и студии, где ваш ребенок сможет с удовольствием и качественно выучить английский язык.
Детский развивающий центр «Pro-гимназиУМ» помогает ребятишкам c 1 годика и до 5 класса с уверенностью смотреть в будущее. Знания, которые каждый ребенок получает в центре, закладывают основу для дальнейшего успешного развития.
Топ-10 курсов Минска, где обучают будущих IT-гениев. Где школьнику расскажут о робототехнике, WEB-программировании, 2D и 3D-анимации и создании игр, вы узнаете в нашем IT-обзоре.
Футбол – один из самых популярных видов спорта в мире. В нашем обзоре - список футбольных школ, действующих в городе Минске.
"Вся жизнь - театр, и мы в нем - актеры", наверняка слышали многие высказывание. В театральной студии учат самообладанию, умению держать лицо и другим качествам, которые, несомненно, помогут ребенку в будущем.
В этом обзоре мы собрали минские школы и секции, в которых опытные мастера обучают детей спортивной и оздоровительной гимнастике.