Государственный музей белорусской литературы

Адрес: ул. М.Богдановича, 13
Метро: Немига
Телефон: +375 17 363-56-21
Сайт: bellitmuseum.by
Государственный музей белорусской литературыДзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры – гэта адзін з буйнейшых літаратурных музеяў нашай краіны і адзіны літаратурны музей, які займаецца дакументаваннем літаратурнага працэсу на Беларусі ў шырокім гістарычным кантэксце: ад часоў узнікнення пісьменства да сённяшніх дзён.
 
Фонды Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры – гэта ўнікальны збор музейных прадметаў, звязаных з гісторыяй беларускай літаратуры. Сярод найбольш значных па колькасці і адметнасці персанальных матэрыялаў вылучаюцца архівы пісьменнікаў Васіля Быкава, Васіля Віткі, Уладзіміра Караткевіча, Анатоля Вярцінскага, Алеся Звонака, Кандрата Крапівы, Янкі Маўра, Міхася Лынькова, Сяргея Новіка-Пяюна, Язэпа Семяжона, Івана Чыгрынава, Івана Шамякіна, Рыгора Барадуліна, Генадзя Бураўкіна, Лідзіі Арабей і інш.
 
У склад Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры ўваходзіць 9 філіялаў: Літаратурны музей Максіма Багдановіча (г.Мінск), Літаратурны музей Петруся Броўкі (г.Мінск), Музей-дача Васіля Быкава (Мінскі р-н, а.г. Ждановічы), "Беларуская хатка” (г.Мінск), Літаратурны музей Кузьмы Чорнага (Мінская вобл., Капыльскі раён, в. Цімкавічы), Музей-сядзіба Міцкевічаў "Завоссе” (Брэсцкая вобл., Баранавіцкі раён, в.Завоссе), Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча "Кушляны” (Гродзенская вобл., Смаргонскі раён, в.Кушляны), "Фальварак Ракуцёўшчына” (Мінская вобл., Маладзечанскі р-н, в. Ракуцёўшчына), Хата-музей Петруся Броўкі (Віцебская вобл., Ушацкі раён, в. Пуцілкавічы).
 
Для дзяцей у музеі распрацаваны інтэрактыўныя праграмы і заняткі, скіраваныя на вывучэнне беларускай літаратуры і культуры у гульнёвай форме.
 
Экспазіцыя музея працуе:аўторак, чацвер – нядзеля з 9.30 да 17.30, каса – з 9.30 да 17.00; серада з 9.3 да 19.00, каса – з 9.30 да 18.30; панядзелак – выхадны дзень.

Отзывы

Информация

 

Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
 

Посмотреть на карте

Рекомендуем
Необязательно бегать с деревянным мечом либо колчаном за спиной, чтобы почувствовать себя Робин Гудом. Для этого в Минске есть вполне цивилизованные и современно оборудованные места.
Представляем вам наш топ лучших игротек Минска, где дети и подростки могут собраться для увлекательной игры.
Предлагаем вам список мест для барбекю недалеко от Минска, где можно арендовать беседку с мангалом и наслаждаться беззаботным отдыхом на природе.
Каникулы и хорошая погода - отличный повод, чтобы отправиться в путешествие. В подборке вы найдете интересные локации Беларуси в паре часов езды от Минска.
Подборка для маленьких и взрослых мальчиков и девочек, которые любят играть в паровозики, самолеты и машинки.
Творческие мастерские, научные занятия, гончарные изделия, столярные поделки – собрали полезные адреса, где юные минчане смогут весело и познавательно провести время в Минске.
Хочется общения с природой? Добро пожаловать в многочисленные парки, где всегда есть чем заняться детям и взрослым. Гуляйте с детьми и наслаждайтесь красотой города!