Літаратурны музей Петруся Броўкі

Адрес: ул. К.Маркса, 30
Метро: Купаловская
Телефон: +375 17 363-97-50, +375 17 342-09-81

Літаратурны музей Петруся БроўкіЦі даводзілася вам бываць у цэнтры горада Мінска на вуліцы Карла Маркса? Менавіта на гэтай вуліцы ў доме пад нумарам 30, у чацвёртай кватэры, з 1951 па 1980 год жыў народны паэт Беларусі Пятрусь Броўка. Сёння гэты дом, пабудаваны ў стылі мадэрн архітэктарам Генрыхам Гаем, з’яўляецца помнікам архітэктуры пачатку ХХ стагоддзя. А ў былой кватэры паэта 10 ліпеня 1980 года быў адкрыты Літаратурны музей Петруся Броўкі, які і сёння гасцінна прымае наведвальнікаў.

 

Літаратурны музей Петруся Броўкі зберагае духоўную і матэрыяльную спадчыну паэта. Сярод экспанатаў – рукапісы і аўтографы П.Броўкі, яго родных, сяброў і сучаснікаў, машынапісныя варыянты кніг, лісты і паштоўкі, нотныя рукапісы на словы паэта. Цікавасць таксама выклікаюць карціны, падораныя П.Броўку, графічныя аркушы з ілюстрацыямі да яго твораў.

 

Экспазіцыя музея складаецца з дакументальнай і мемарыяльнай частак. Дакументальная экспазіцыя падрабязна знаёміць з жыццёвым і творчым шляхам П.Броўкі, з маляўнічымі краявідамі тых найпрыгажэйшых мясцін, дзе ён нарадзіўся і пабываў. Мемарыяльная частка – гэта бібліятэка і рабочы кабінет П.Броўкі – той інтэр’ер, дзе ўсе рэчы і мэбля стаяць на сваіх месцах, як і пры жыцці паэта. Асабістая бібліятэка П.Броўкі захоўвае творы мастацкай літаратуры ад старажытнарымскіх часоў да 1980 года. Гэта кнігі замежных аўтараў у перакладзе на беларускую або рускую мову, беларуская і руская савецкая літаратура, класічная і пасляваенная літаратура. Гэтыя кнігі выступаюць маўклівымі сведкамі таго, дзе пабываў паэт.

 

Літаратурны музей Петруся Броўкі



Отзывы

Информация

 

Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
 

Посмотреть на карте

Рекомендуем
Ищете место для непоседливого малыша, где он сможет безопасно прыгать, бегать, играть со сверстниками даже в плохую погоду? «Тюбик Парк» - отличное решение. Что здесь найдут малыши и их родители, читайте в нашем обзоре.
За городом есть много атмосферных и интересных мест, где можно сочетать прогулки на свежем воздухе с активными играми и спокойным отдыхом. Куда лучше отправиться с детьми зимой в Беларуси? Рассказываем в нашем обзоре.
Будущий календарь объединит детские рисунки, забавные цитаты, наблюдения и рассуждения.
Совсем скоро закружатся снежинки в зимнем танце. Самое время хватать коньки под мышку и мчаться на каток. Family.by узнал, где можно покататься на коньках уже сегодня.
В этом обзоре мы собрали фермы и экопарки Беларуси, где взрослые и дети смогут узнать больше о жизни северных животных.
Творческие мастерские, научные занятия, гончарные изделия, столярные поделки – собрали полезные адреса, где юные минчане смогут весело и познавательно провести время в Минске.
Представляем вам наш топ лучших игротек Минска, где дети и подростки могут собраться для увлекательной игры.