Мемарыяльны музей Максіма Багдановіча «Беларуская хатка» (філіял
установы «Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры») чакае вас на
цікавых сустрэчах з жыццем і творчасцю знакамітых пісьменнікаў Беларусі
пачатку ХХ стагоддзя.
Будынак, у якім размяшчаецца музей, мае вялікую каштоўнасць для
гісторыі нацыянальнай культуры нашай Бацькаўшчыны, быў пабудаваны ў
1904 годзе, і гэта адзіны ацалелы будынак у сталіцы, па-сапраўднаму звязаны
з класікам беларускай літаратуры – Максімам Багдановічам.
У філіяле цалкам адноўлены мемарыяльны пакой самаго паэта, ёсць
мэбля пачатку XX стагоддзя, кнігі, рукапісы і фотаздымкі. Тут ёсць і
сапраўдная рэліквія – адзіны прыжыццёвы зборнік Максіма Багдановіча –
«Вянок», а таксма асабістыя рэчы паэта.
Ёсць у «Беларускай хатцы» і сапраўдная тэатральная зала, у якой
ладзяцца батлеечныя спектаклі, музейна-педагагічныя заняткі, лекцыі,
інтэрактыўныя праграмы для дзяцей і молодзі, а таксама іншыя
мерапрыемствы.